Здароўе і спорт

«Нёман» зноў абыграў «Юнацтва» і ўжо ў Гродне можа стаць чэмпіёнам краіны

У панядзелак 2 красавіка гродзенскі «Нёман» у чацвёртым матчы фінальнай серыі абыграў «Юнацтва». Перамога камандзе Сяргея Пушкова дасталася ў дадатковы час, пасля дакладнага кідка Крыскіна.

«Юнацтва» — «Нёман» 1:2 (АВ) (0:0, 0:1, 1:0, 0:1)

галы:
23.30 0:1 — С.Маляўка (Коршунаў, А.Маляўка)
49.53 1:1 — Кагалёў (Устiненка, Лапачук)
72.09 1:2 — Крыскін

Лік у серыі (да 4-х перамог): «Нёман» — «Юнацтва» 3:1

Галоўны трэнер гродзенскага «Нёмана» Сяргей Пушкоў пракаментаваў гасцявую перамогу:

— Вельмі задаволеныя гэтай перамогай. Яна была патрэбна, бо на працягу ўсяго матчу ішла роўная гульня. Праўда, у першай палове трэцяга перыяду мы аддалі суперніку ініцыятыву. На жаль, прапусцілі гол. Зрэшты, задаволены, што поспех усё ж павярнуўся да нас тварам, хоць і да другой шайбы мы мелі моманты і павінны былі закідваць. Таксама хачу сказаць вялікі дзякуй нашым заўзятарам.

- З якім настроем вяртаецеся ў Гродна і наладжваецеся на пяты матч супрацьстаяння?

— Думаю, гэтая перамога, вядома, нас эмацыйна зарадзіць. Тым не менш, выразна разумеем: нас чакае проста чарговая гульня, дзе ўсё пачнецца з чыстага ліста. Да яе неабходна рыхтавацца з усёй сур’ёзнасцю.

Ужо ў Гродне ў сераду 4 красавіка «Нёман» у выпадку перамогі зможа аформіць чарговае чэмпіёнства.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024