Навіны

У школе № 11 распрацавалі мабільны дадатак «Прагулка па Гродна»

У сярэдняй школе № 11 заканчваюць распрацоўку мабільнага дадатка «Прагулка па Гродна», які дапаможа зарыентавацца ў горадзе турыстам. Дадатак спалучае інфармацыю аб культавых аб’ектах Гродна і функцыянал маршрутызатара.

Ідэя дадатка нарадзілася ў лістападзе 2017 года. У школе пачыналі з распрацоўкі маршрутаў па Гродне для дзяцей, а пасля з’явілася ідэя мабільнага дадатка.

Першы праект вучняў школы, арыентаваны на маленькіх турыстаў, ужо перамагаў на гродзенскім ІнвестУікэндзе ў 2017 годзе. Асноўная мэта таго праекта — фарміраванне іміджу Гродна як горада, добразычлівага да турыстаў з маленькімі дзецьмі, а таксама прэзентацыя магчымасцяў горада для турыстаў-школьнікаў.

[irp posts="42 454″ name="Чаму забыліся пра Сафію? Лепшую ідэю для Гродна на ІнвестУікэндзе прадставілі без аўтаркі"]

[irp posts="44 389″ name="Сафію не забыліся. Каманда з самай малодшай удзельніцай — сярод пераможцаў «100 ідэй для Беларусі""]

Новы праект школы таксама стрэліў і стаў лепшай турыстычнай ідэяй на ІнвестУікэндзе-2018.

«Зараз у нас ёсць яшчэ над чым працаваць і што ўдасканальваць. Новая ідэя ў нас з’явілася пасля навукова-даследчай работы Сафіі Чукічавай і яе мамы, затым з’явіўся блог «ПроГродно», а ўжо пасля нарадзілася ідэя стварэння дадатка». — распавядае кіраўнік праекта Алена Багалейша.

Перакладаюць на розныя мовы для турыстаў з розных краін

Адмыслова для дадатка навучэнцы школы збіралі інфармацыю аб турыстычных аб’ектах Гродна, наведвалі іх. Пасля гэтага кіраўнік праекта і педагог-арганізатар школы інфармацыю аналізавалі і абагульнялі. Пасля яе размяшчалі на сервер.

«Размяшчэнне дадатка ў Play Market будзе магчыма пасля яго дапрацоўкі. Дадатак нацэлены на турыстаў з дзецьмі і турыстаў-школьнікаў, хоць можна разгледзець варыянт выкарыстання для больш шырокай аўдыторыі. Зараз мы перакладаем дадатак на розныя мовы, каб ім маглі карыстацца турысты з розных краін. Дапамагаюць у перакладзе настаўнікі замежнай мовы нашай школы», — дадала Алена Багалейша.

Тэставаць дадатак у школе плануюць бліжэй да лета 2018 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024