Здароўе і спорт

«Нёман» прайграў і даў магчымасць «Юнацтву» зраўняць лік у серыі

Другі матч фіналу экстралігі паміж «Нёманам» і «Юнацтвам», які праходзіў у Гродне 29 сакавіка, скончыўся перамогай мінскай каманды з лікам 3:2.

І зноў пры поўным лядовым у Гродне каманды паказалі баявы хакей. Госцi першымі адкрылі лік на 6-й хвіліне. Гродзенцы пакінулі аднаго Гайнетдзiнава, які дакладна патрапіў у вароты Саманькова. «Нёман» здолеў зраўняць лiк толькі на 16-й хвіліне, дзякуючы дакладнаму кідку Грыня.

Другі перыяд прайшоў яшчэ больш актыўна, чым першы. Каманды шмат атакавалі і здолелі таксама па разе вызначыцца. На 36-й хвіліне госці ў большасці выйшлі наперад. Гол на рахунку Скачкова. Але яшчэ да перапынку «Нёман» здолеў зраўняць лік. І зрабілі гэта гродзенцы ў меншасці. Пасля перадачы Аляксандра Маляўкі вызначыўся Жыдкіх.

У трэцім перыядзе супернікі шайбаў не закінулі і перайшлі ў авертайм пры ліку 2:2.

У дадатковы час «Юнацтву» спатрэбілася ўсяго 47 секунд, каб закінуць вырашальную шайбу і завяршыць сустрэчу на сваю карысць.

«Нёман» — «Юнацтва» 2:3 (АВ) (1:1, 1:1, 0:0, 0:1)

галы:
05.42 0:1 — Гайнетдзiнаў (Землянкiн, Плотнікаў)
15.15 1:1 — Грынь (Варывончык)
35.42 1:2 — Скачкоў (Яфіменка, Антонаў, — бол.)
38.10 2:2 — Жыдкіх (А.Маляўка, — мен.)
60.47 2:3 — Плотнікаў

Лік у серыі (да 4-х перамог): «Нёман» — «Юнацтва» 1:1

Наступныя два матчы фіналу пройдуць у Мінску 1 і 2 красавіка

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024