50 белых шароў выпусцілі ў Гродне ў знак салідарнасці з Кемеравам

Больш за паўсотні белых шарыкаў выпусцілі ў неба 28 сакавіка каля кафэ «Рандэву» ў Гродне. На акцыю салідарнасці прыйшлі некалькі дзясяткаў гродзенцаў. Большасць з іх — маладыя бацькі з дзецьмі.

— Мы не хочам заставацца абыякавымі да таго, што адбылося ў Кемераве. Загінулі дзеці і ніхто нічога не зрабіў, каб іх выратаваць, — кажа Вольга Крыўчэня, намеснік дырэктара па эканоміцы ў кафэ «Рандэву». — Белы шарык — гэта чысціня. Паводле афіцыйнай версіі, больш за 40 чалавек загінула. Насамрэч — сотні нявінных душ, якіх ніхто не выратаваў. Мы ўсё ж адна нацыя, славяне. Мы павінны адзін аднаго падтрымліваць. На вялікі жаль, лепш за ўсё людзей аб’ядноўвае боль.

Вольга кажа, што гэта ў ніякім разе не піяр установы. У будучым яны з кіраўніком плануюць падумаць наконт матэрыяльнай дапамогі пацярпелым. А пакуль зладзілі акцыю, каб ніхто ў горадзе не застаўся абыякавым да трагедыі.

Не маглі прайсці побач

— Гэта бяда не толькі сваякоў загінулых, гэта агульная бяда. Большасць з загінулых — дзеці. Амаль кожны з нас — ужо мама ці тата, альбо будучыя бацькі. Таму мы не маглі прайсці побач і прыйшлі ўсёй сям’ёй падтрымаць бацькоў, — кажа Алена, маці дваіх дзяцей.

— У мяне самой двое дзяцей і я ўявіць сабе не магу, як такое можа адбыцца ў нашым 21-м стагоддзі, — кажа Таццяна. — Мяркую, гэтыя шарыкі ўвасабляюць дзіцячыя душы. Хай яны ляцяць высока-высока, каб ім там было светла і добра. У нас уся сям’я хвалюецца. Добра, што ў нас пачалі правяраць шляхі эвакуацыі ў грамадскіх месцах. Але гэта трэба кантраляваць пастаянна. І ў школах, і ў жылых дамах.

— Мы таксама спачуваем тым дзецям і іх бацькам. Кожны чалавек павінен праяўляць спачуванне да іншых. Тым больш краіны родныя, — кажа дзяўчына Лера. Яе сяброўка Дар’я дадае: — Думаю, што ўсе павінны быць салідарныя. Спакон вякоў Беларусь, Расія, Украіна былі разам і падтрымлівалі адзін аднаго. Нават калі шмат палітычных канфліктаў, людзі павінны быць адзін за аднаго, і ўсё роўна, якой яны нацыянальнасці і чые гэта дзеці.

Сігналы памяці

Гродзенскія кіроўцы ўшанавалі памяць аб ахвярах пажару ў расійскім Кемераве сігналам аўтамабіля роўна ў 19:00. Шарыкі выпусцілі і на вуліцы Леванаберажнай у Гродне.

www.instagram.com/p/Bg37pfxlN8e/?tagged=%D0%B3%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%BE%D0%BA%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%BE

www.instagram.com/p/Bg4E6-Bjw8p/?tagged=%D0%B3%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%BE%D0%BA%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%BE

Некаторыя кафэ і бары ў Гродне адмовіліся ад забаўляльных праграм. Беларусь на знак смутку і салідарнасці з Расіяй, дзе 28 сакавіка абвясцілі нацыянальную жалобу, апусціла дзяржаўныя сцягі і адмяніла забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры.

Пажар у гандлёва-забаўляльным комплексе «Зімовая вішня» адбыўся 25 сакавіка 2018 году ў Кемераве. Загінула, па дадзеных на апоўдні 26 сакавіка, 64 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця. Пажар стаў найбуйнейшым у гісторыі сучаснай Расіі па колькасці ахвяр пасля пажару ў пермскім начным клубе «Кульгавы конь» у 2009 годзе, у якім загінула 156 чалавек.

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024