Гродзенскую і Брэсцкую вобласці могуць аб’яднаць у адзіную бязвізавую зону

Гродзенскую і Брэсцкую вобласці могуць аб’яднаць у адзіную бязвізавую зону. Улічваючы папулярнасць велатураў і трансгранічнае супрацоўніцтва, такі крок добра паўплывае на развіццё актыўнага турызму, лічаць у Мінспорту.

«Літаральна ў канцы 2016 годы запрацаваў бязвіз праз Аўгустоўскі канал — і ўжо праз год мы пашырылі гэтую тэрыторыю. Пашырылі тэрыторыю бязвіза і ў Брэсце, якая была абмежаваная Белавежскай пушчай. Зараз туды ўваходзяць цэлыя раёны. Цалкам верагодным варыянтам бачыцца аб’яднанне гэтых двух зон у адзіную», — сказаў намеснік кіраўніка дэпартамента па турызме Мінспорту і турызму Віталь Грыцэвіч, адказваючы на пытанне, ці не разглядае Міністэрства варыянты пашырыць зоны бязвізавага ўезду ў Беларусь.

У лютым 2017 года пачаў дзейнічаць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін. Са студзеня 2018 года гродзенскі «бязвіз» падоўжылі да 10 дзён. Да канца года яго павялічаць да 10 дзён і пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

[irp posts="45 319″ name="Як бязвіз паўплываў на Гродна і што для турыстаў зробяць яшчэ: меркаванне Мечыслава Гоя"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024