На святкаванне 100 год БНР у Гродне сабралі палову ад патрэбнай сумы

Аргкамітэт сабраў каля паловы ад 8270 рублёў, які патрэбныя на арганізацыю свята. На мерапрыемстве выступяць шэсць гуртоў з Гродна і не толькі.

— Тэхнічная частка збольшага завершаная, ёсць сцэна і апаратура. Пытанне з падключэннем электрычнасці вырашанае, — расказвае Вадзім Саранчукоў з аргкамітэту. — Вечарам будзе вядомы спіс музыкантаў. Канцэрты дазволеныя па ўсёй Беларусі, таму зараз адбываецца такое спаборніцтва па перацягванні гуртоў. Але свята ў любым выпадку атрымаецца вясёлым, клёвым, адпаведным стогадоваму юбілею.

Пераможцы «Басовішча» і таямнічы хэдлайнер

Збор грошай ідзе праз Талаку, актывістаў і краму «Цудоўня». Вадзім лічыць, што патрэбную суму яны збяруць пасля таго, як будзе сфармавана афіша. А яна з’явіцца, калі ўсе гурты дадуць згоду на ўдзел і прагавораць тэхнічныя моманты.

Запланаваны ўдзел шасці калектываў з Гродна і не толькі. Сярод іх: Tlusta Lusta, пераможцы Басовішча-2008 і гурт «Гаротніца» з Андрусём Такідангам. Зараз арганізатары чакаюць адказу хэдлайнера, імя якога не раскрываюць.

Што акрамя музыкі

Таксама запланавана фотазона, фудкорт, аквагрым, чэканка манет, аніматары, продаж гістарычных кніг, кірмаш нацыянальнаарыентаванай сімволікі і атрыбутыкі, ізабаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей і дарослых. Паміж выступамі музыкаў са стагоддзем БНР павіншуюць Алесь Сураў, Дзяніс Жыгавец, гісторыкі і паэты. Перад святам у 12.00 у Каложскай царкве плануецца малітва за Беларусь.

— Мы разлічваем на інтэрнэт і рэкламу ў сацсетках. Аб’ем званкоў паказвае, што інфармацыя пра свята распаўсюджваецца даволі актыўна. Калі будзе зацверджаны канчатковы спіс гуртоў - з’явяцца афішы, якія мы размесцім на гарадскіх тумбах, — кажа Вадзім Саранчукоў.

Дарэчы, святочныя налепкі і паштоўкі можна ўзяць у краме «Цудоўня» (вул. Кірава, 3).

Нагадваем, ахвяраваць на правядзенне свята можна ў краме «Цудоўня» (вул. Кірава, 3)(https://vk.com/cudounia, https://www.facebook.com/Cudounia), альбо пазваніўшы на нумары +375 296 540 534 (Вадзім), ці +375 295 852 585 (Дзмітрый). А таксама на «Талацэ».

Падзяліцца
Меткі: святы

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024