Інспектары ДАІ і валанцёры дзіцячага хоспіса нагадаюць гродзенцам пра шчасце

У міжнародны дзень шчасця, 20 сакавіка, валанцёры Гродзенскага дзіцячага хоспіса будуць працаваць разам з экіпажамі ДАІ. Кожны з вадзіцеляў, каго сустрэне такая каманда, атрымае віншаванні з днём шчасця і карысныя падарункі ад падапечных і валанцёраў хоспіса.

«Шчаслівыя» каманды інспектараў і валанцёраў размесцяцца ў горадзе па двух адрасах — на плошчы Тызенгаўза і на вуліцы Соламавай, каля бальніцы хуткай дапамогі. Сустрэць іх можна ад 11 да 12 гадзін 20 сакавіка. У падарунак вадзіцелі атрымаюць флаеры «Замінае аўтамабіль — пазвані» і самаробныя сувеніры-сэрцы ад падапечных хоспіса.

Паводле арганізатараў, акцыя дапаможа яшчэ раз нагадаць, што побач з намі жывуць хворыя дзеці. Нават калі мы не можам зрабіць іх здаровымі, мы можам дапамагчы ім стаць больш шчаслівымі.


Дзень шчасця быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН у 2012 годзе. Мэта памятнага дня — падтрымаць ідэю, што імкненне да шчасця з’яўляецца неад’емным жаданнем кожнага чалавека на планеце.

Прапанова была ўнесена на разгляд у Генеральную Асамблею ААН Каралеўствам Бутан і падтрымана прадстаўнікамі ўсіх 193 дзяржаў-членаў ААН.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024