Горад

Да чэрвеня на Савецкай адкрыецца хостэл-клуб са сліпбоксамі

У цэнтры Гродна на вуліцы Савецкай, 6 да пачатку лета пачне працу новы хостэл. У памяшканні плошчай 200 квадратаў уладальнік плануе размясціць сліпбоксы і пляцоўку для адпачынку турыстаў і гараджан.

Хостэл + антыкафэ

«Наш хостэл будзе месцам не толькі для начлегу і не толькі для гасцей горада. Гэта будзе месца клубнага кшталту з рознымі гульнямі і вечарынамі, дзе змогуць адпачываць і гараджане, — распавядае ўладальнік Юрый Гідрановіч. — Наша ўстанова — гэта сумесь антыкафэ з хостэлам. Сваё памяшканне мы хочам задзейнічаць максімальна, збіраемся там зрабіць нешта цікавае для ўсіх».

Замест ложкаў - сліпбоксы

У новым гродзенскім хостэле будзе 26 месцаў, але ложкаў там не будзе. Замест іх будуць сліпбоксы. У сярэднім цана за начлег будзе складаць 20 рублёў.

Сліпбоксы — гэта індывідуальныя ячэйкі для сну. Упершыню яны з’явіліся ў Японіі. Гэта кампактныя блокі, у якія ўбудавана усё неабходнае для знаходжання аднаго чалавека.

Будзе пятым

Сёння ў Гродне ёсць чатыры хостэлы: «Kip Tоwn» і «Сарматыя» на Карла Маркса, «Hello Grodno» на Гараднічанскай і «Old Bridge» на Суворава. Да чэрвеня адкрыецца хостэл са сліпбоксамі на Савецкай, 6. Таксама ў 2018 годзе запланавана адкрыццё яшчэ двух хостэлаў: на Ажэшкі і Гараднічанскай.

[irp posts="45 521″ name="На Маркса з’явіцца бюджэтны хостэл «Kip Town» — самы маленькі ў Гродне"]

[irp posts="44 821″ name="У Гродне адкрыўся хостэл «Сарматыя». У 2018 годзе адкрыюцца яшчэ тры хостэлы"]

Як выглядаюць сліпбоксы?

Сліпбоксы могуць быць розныя. На фота ніжэй — варыянты ў розных гарадах свету.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024