8000 і электрычнасці: чаго не хапае для святкавання 100-годдзя БНР і чаму яго трэба падтрымаць рублём

Месцам святкавання стогадовага юбілею абвяшчэння БНР у Гродне стаў Каложскі парк. Але аказалася, што ён не прыстасаваны да масавых мерапрыемстваў. І калі пытанні з прыборкай тэрыторыі і прыбіральнямі можна вырашыць, то праблема з электрычнасцю застаецца.

— Гэта праблема, якая прынцыпова не можа быць вырашана. Гарсвятло і электрасеткі кажуць, што падключыцца да электрычнасці немагчыма, — кажа Зміцер Бандарчук з аргкамітэту. — Таму застаецца адзіны варыянт — зрабіць свята з дапамогай генератараў, акумулятараў і іншага тэхнічнага абсталявання.

Каб гэты варыянт быў рэальны, патрэбна дастаткова шмат грошай. Таму аргкамітэт яшчэ раз звяртаецца да гродзенцаў з просьбай дапамагчы грашыма.

Без грошай не будзе музыкі

Калі не знойдуцца грошы на генератары з вялікай магутнасцю, давядзецца адмяніць гурты, якія «пацягнуць» максімальную магутнасць. Тыя ж металісты «Trollward» могуць не прыехаць. Змяніць месца святкаваня немагчыма, бо яно прынята гарвыканкамам на сходзе. Наступны сход запланаваны толькі на 23 сакавіка.

Ад колькасці сабраных грошай залежць таксама і сцэна. Сцэна на свята каштуе ад 400 да 900 долараў. Яе кошт залежыць ад памераў і колькасці выступоўцаў, якія адначасова будуць на ёй знаходзіцца.

[irp posts="53 643″ name=""Разбітае Сэрца Пацана" можа выступіць на 100-годдзі БНР у Гродне і іншая важная інфармацыя пра канцэрт 25 сакавіка"]

Сабрана каля 1300 рублёў з патрэбных 8000. Для ахвярадаўцаў існуюць бонусы: падзяка са сцэны, магчымасць прарэкламаваць сябе ці сваю прадукцыю праз ролап каля сцэны. «Мы адкрыты да такіх прапановаў і з задавальненнем зрабілі б гэта. Таму прапануем мясцоваму бізнесу паўдзельнічаць у арганізацыі свята», — кажа Вадзім Саранчукоў.

Каложскі парк могуць прыстасаваць да масавых мерапрыемстваў

Канчатковы спіс гуртоў будзе вядомы ў панязелак. Пакуль пацвердзілі ўдзел гурт «Гаротніца», «HandMade» і «Helious». Вядуцца перамовы з некалькімі хэдлайнерамі, якія ўзначаляць гэты спіс. Вядоўцам свята можа стаць вядомы гродзенец, які арыентуецца ў тэматыцы свята, але яго імя пакуль не разгалошваецца.

— Па арганізацыі існуюць пэўныя тэхнічныя праблемы, але яны вырашальныя. Падчас арганізацыі з’яўляюцца такія моманты, пра якія раней ніхто падумаць не мог. У будучым пры падачы заяўкі на правядзенне мерапрыемстваў трэба сыходзіць з таго, што гэтыя месцы павінны быць мінімальна абсталяваныя і падрыхтаваныя для гэтага, — кажа Вадзім Саранчукоў.

[irp posts="53 589″ name="Фотафакт: як «выглядала» футбольная каманда айцоў БНР"]

Як кажа Зміцер Бандарчук, у гарвыканкаме паабяцалі заняцца гэтай праблемай і зрабіць Каложскі парк прыдатным да масавых мерапрыемстваў.


Нагадваем, ахвяраваць на правядзенне свята можна ў краме «Цудоўня» (https://vk.com/cudounia, https://www.facebook.com/Cudounia), альбо пазваніўшы на нумары +375 296 540 534 (Вадзім), ці +375 295 852 585 (Дзмітрый). А таксама на «Талацэ».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024