Здароўе і спорт

Ігар Кавалевіч: «Каб не выпадаць з гульнявога рытму — згуляем таварыскі матч з „Лідай“»

У чацвер 15 сакавіка афіцыйна стала вядома, што мінскія «Крумкачы» не прыедуць у Гродна на другі матч ¼ фіналу Кубка Беларусі з «Нёманам». Каб не выпадаць з гульнявога рытму, замест «Крумкачоў» у суботу 17 сакавіка гродзенцы згуляюць таварыскі матч з «Лідай».

Другi кубкавы матч быў прызначаны на 17 сакавіка, але мiнская каманда загадзя накіравала ліст у адрас гродзенскага клуба і АБФФ, у якім гаворыцца, што «Крумкачы» маюць кантракты з недастатковай колькасцю гульцоў для ўдзелу ў матчы. Такім чынам у «Крумкачоў» чарговае тэхнічнае паражэнне і «Нёман» аўтаматычна праходзіць у паўфінал Кубка.

У гэты ж дзень, калі гродзенцы даведаліся, што «Крумкачы» не прыедуць на матч, была арганізавана адкрытая трэніроўка «Нёмана» на якой галоўны трэнер Ігар Кавалевіч распавёў пра вынікі міжсезоння i пра планы каманды.

Страцілі толькі двух гульцоў

«Нашу падрыхтоўку ацэняць афіцыйныя гульні. Агулам я задаволены ўмовамі і стаўленнем хлопцаў да справы. Сёлетні графік падрыхтоўкі мала змяніўся ад леташняга. Так, мы рыхтаваліся да кубкавай сустрэчы з „Крумкачамі“, але, на жаль, так атрымалася, што прыйшлося змяняць свой графік. Калі б мы ведалі, што адразу пройдзем, то была б іншая праца, але нічога не зробіш, гэта жыццё. Апошнюю трэніроўку мы мадэлявалі зыходзячы з супернікаў - „Крумкачоў“. У нас ёсць некалькі тактычных задумак на матчы для розных супернікаў.

За міжсезонне з асноўнага складу мы страцілі толькі двух гульцоў: Пашу Савіцкага і Уладзіслава Клімовіча. Сёння наша каманда на 95% укамплектавана i ў нас ёсць 16−17 чалавек, якiя выглядаюць вельмі добра, але ёсць і траўміраваныя».

Ігар Кавалевіч адзначае, што ў лазарэце каманды зараз знаходзіцца некалькі важных гульцоў: Арцём Канцавы, Максім Яблонскі, Мікалай Януш і Вячаслаў Глеб. Хтосьці з футбалістаў паспее аднавіцца да старту чэмпіянату.

У планах — Кубак і вышэйшае месца ў табліцы

«Каб не выпадаць з гульнявога рытму, замест „Крумкачоў“ у суботу 17 сакавіка мы згуляем таварыскі матч з „Лідай“. А з новага тыдня заязджаем зноў на турбазу „Нёман“ і будзем рыхтавацца да першага туру з „Віцебскам“. Заключны матч міжсезоння мы правядзем 24 сакавіка ў Літве супраць „Судовы“. Планы на сезон? Мы хочам заваяваць Кубак, а таксама падняцца вышэй за мінулагодняе месца ў турнірнай табліцы».

Першы тур чэмпіянату Беларусі пройдзе ў Гродне 30 сакавіка. «Нёман» будзе прымаць «Віцебск».

Некалькі фатаграфій з адкрытай трэніроўкі «Нёмана»:

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024