«Вірус завезлі з нейкай еўрапейскай краіны»: у Ваўкавыску на адзёр захварэлі ўжо 20 чалавек

У Ваўкавыску зарэгістравалі ўжо 20 выпадкаў адзёру. Такі падтып віруса раней у Беларусі не цыркуляваў. Ён сустракаецца ў краінах Еўропы, у тым ліку Украіне. Таму мяркуюць, што вірус завезлі з нейкай еўрапейскай краіны.

«На сёння ў Ваўкавыску пацверджана 20 выпадкаў захворвання на адзёр. За людзьмі, якія былі ў кантакце з хворымі, вядзецца медыцынскае назіранне. Гэта дазваляе своечасова выявіць захворванне і пачаць лячэнне пацыентаў. Сярод кантактных жыхароў новых выпадкаў адзёру не выяўлена «, — распавяла БЕЛТА Іна Карабан, намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя.

Захворванне ў большасці выпадкаў выявілі ў тых, хто не быў прышчэплены. У дачыненні да некаторых пацыентаў ўдакладняюць іх прышчэпачны статус: вывучаюць ўсю медыцынскаю дакументацыю.

[irp posts="52 581″ name="У пяці чалавек у Ваўкавыску пацвердзілі адзёр. Дзе даведацца, ці ёсць у вас прышчэпка?"]

Генатып віруса не ўплывае на цяжар захворвання, яно працякае ва ўсіх пацыентаў практычна аднолькава. Калі ў чалавека імунітэт паніжаны, ён будзе пераносіць хваробу ў больш цяжкай форме.

Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя звярнула ўвагу, што ніколі не варта ставіць пад сумнеў эфект вакцынацыі - гэта адзіны навукова даказаны спосаб прафілактыкі захворвання. Прышчэпку варта зрабіць у першую чаргу тым, хто часта выязджае за мяжу. Захварэць могуць і вакцынаваныя людзі, але ў адзінкавых выпадках, калі імунны адказ на вакцыну не спрацаваў.

У Ваўкавыску адкрылі дадатковы прышчэпачны пункт, які працуе з 8.00 да 20.00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024