Спадчына

Без цэнзуры. Адкрылася выстава да 35-годдзя незалежнай гродзенскай журналістыкі

«Пры першым жа зручным моманце беларушчына і незалежная журналістыка праб’ецца праз асфальт. Гэта закон жыцця. Ніякі жандарм, ніякая турма, ніякія драконаўскія законы не здолеюць гэтаму нічога супрацьпаставіць», — словамі Міколы Маркевіча, які стварыў газету «Пагоня», адкрылася выстава «Непадцэнзурная Гародня 1983−2018».

— Выстава стала своеасаблівым летапісам свабоды слова ў Гродне за апошнія 30 год, — расказвае Вольга Корсун, адна з арганізатарак выставы. — Яна расказвае пра час, калі ў Гродне з’явіліся першыя непадцэнзурныя часопісы і газеты, пра пераслед журналістаў і іх змаганне за прафесію і права быць свабоднымі. Мы хацелі перадаць дух той эпохі. Гэта быў перыяд шалёнага ўздыму і свабоды слова. Таксама мы падкрэслілі характэрную рысу гарадзенцаў - жаданне быць свабодным. Мне падаецца, што ў нас асаблівыя людзі і ўвесь горад прапітаны прагай да свабоды.

Вольга Корсун
Выстава распавядае пра развіццё журналістыкі ў Гродне з 1983 да 2018 года. Пра тое, як з’яўляліся і знікалі першыя непадцэнзурныя часопісы і газеты «Рэанімова», «Пагоня», «Біржа інфармацыі», «Рэпарцёр» і Радыё НБК.

«Пагоня» і «Біржа інфармацыі» і сёння былі б паспяховымі праектамі"

На выставу сабраліся тыя людзі, якія яшчэ ў савецкі час стваралі непадцэнзурныя выданні. У іх прамовах былі і аптымістычныя, і песімістычныя прагнозы.

«Не думаю, што сёння можна вярнуць нешта назад. Час газет прайшоў. Прайшлі часы, калі журналісты былі ўладарамі думак, калі каля кіёскаў стаялі чэргі. Цяпер іншыя ўмовы», — кажа Сяргей Астраўцоў, журналіст «Радыё Свабода».

Медыяэксперт Вітаўт Руднік лічыць, што газеты «Пагоня» і «Біржа інфармацыі» і сёння былі б паспяховымі медыяпраектамі, але не газетамі, а сайтамі. Але аднавіць выданні не атрымалася.

Шмат размоваў вялося і пра журналісцкую салідарнасць. «Салідарнасць у тыя часы была вельмі моцная. І на суды хадзілі, і на акцыі. І гэты інструмент сапраўды працаваў», — кажа Ірына Чарняўка. Алена Раўбецкая дадае, што на суды да журналістаў хадзілі і звычайныя грамадзяне. Зараз жа, кажа фрылансер Андрэй Мялешка, прафесійнай салідарнасці ён не адчувае.

«Не заўсёды ўсе газеты пісалі як «Савецкая Беларусія»

Выстава заняла ўсе сцены Цэнтра гарадскога жыцця. І гэта толькі 40% архіўных матэрыялаў, якія знайшлі арганізатары выставы. Яны некалькі месяцаў працавалі з архіўнымі дакументамі і фотаздымкамі ў бібліятэках і асабістых архівах герояў тых падзей.

Арганізатары спадзяюцца, што астатнія матэрыялы таксама ўбачаць свет у выглядзе кнігі ці музейнай экспазіцыі. Алена Раўбецкая, колішняя рэдактарка «Біржы інфармацыі», лічыць, што выставу неабходна перанесці на большую пляцоўку. Туды варта запрашаць студэнтаў журналісцкіх факультэтаў, каб паказаць гісторыю гродзенскай журналістыкі.

Алена Раўбецкая
— Сучасныя маладыя журналісты мала ведаюць пра важныя моман1ты ў гісторыі гарадзенскай незалежнай журналістыкі. Не заўсёды ўсе газеты пісалі як «Савецкая Беларусія», не заўсёды быў прыгнёт і журналісцкая абыякаваць, — кажа Волга Корсун. — Гэта тая гісторыя, якой мы можам ганарыцца. Я спадзяюся, яна будзе вывучацца на новых факультэтах у новай Беларусі. Не ведаю, калі гэта будзе, але толькі ў нашых сілах наблізіць гэтую дату.

Даведка

Арганізавалі выставу пляцоўка HrodnaMediaRoom і Цэнтр гарадскога жыцця пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў. Выставу прысвяцілі стагоддзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізатары лічаць, што менавіта гэта стала падмуркам да незалежнасці сучаснай Беларусі і дэмакратычных каштоўнасцей. У тым ліку, і свабоды слова.

Выставу можна будзе пабачыць да 3 красавіка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024