Расеец на хуткасці 120 км/г спрабаваў прарвацца каля Бераставіцы з Беларусі ў Польшчу

Інцыдэнт у пункце пропуску «Бераставіца» адбыўся ўвечары 16 лютага. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту, памежны нарад звярнуў увагу на легкавое аўта, якое рухалася ў напрамку пункту пропуску з хуткасцю каля 120 км/г. Памежнікі ўжылі сродак прымусовага спынення.

Кіроўца праігнараваў забараняльны сігнал святлафора і патрабаванне спыніцца, наехаў на сродак прымусовага спынення і збіў закрыты шлагбаум. У выніку аўта моцна пашкодзілася, а кіроўца атрымаў траўмы.

У момант здарэння ў пункце пропуску працэдуры пагранічнага кантролю праходзіў пасажырскі аўтобус. Як мяркуюць у Дзяржаўным памежным камітэце, дзеянні парушальніка, калі б яму ўдалося на велізарнай хуткасці ўехаць у зону афармлення, маглі прывесці да непапраўных трагічных наступстваў з вялікай колькасцю ахвяраў.

Правапарушальнікам аказаўся грамадзянін Расеі 1974 года нараджэння. Ён рухаўся на аўто «Fiat». Пасля затрымання віноўніку здарэння выклікалі брыгаду хуткай медычнай дапамогі. Па факце здарэння праінфармавалі ДАІ Бераставіцкага РАУС. Медыкі, якія прыбылі, аказалі грамадзяніну медычную дапамогу, ад шпіталізацыі ён адмовіўся.

Затрыманага даставілі ў Бераставіцкую раённую больніцу, каб праверыць на прадмет алкагольнага і наркатычнага ап’янення. Вынікі агляду стануць вядомыя пазней.

На дадзены момант расейца ўтрымліваюць у ІЧУ Гарадзенскай памежнай групы. Па факце замаху на наўмыснае незаконнае перасячэнне мяжы з выкарыстаннем механічнага транспартнага сродку ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч.1 арт. 371 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Санкцыя артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024