Майнерам гарадзенец так і не стаў: таннае абсталяванне для майнінгу «прадалі» ашуканцы

Інтэрнэт-ашуканцы выманілі ў гарадзенскага майнера 865 фунтаў стэрлінгаў, піша прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Ахвярай махляроў стаў 20-гадовы жыхар Гродна. Ён збіраўся набыць абсталяванне для майнінгу крыптавалют. Прапанова ў інтэрнэце яго зацікавіла выгаднай цаной: прыблізна ўдвая танней, чым у іншых месцах.

«Хлопец з дапамогай сістэмы банкаўскіх пераводаў адправіў грошы ў Вялікабрытанію. 865 фунтаў стэрлінгаў там паспяхова абналічылі. Толькі тавар пакупніку так і не даставілі», — распавялі ў міліцыі.

Цяпер па ч.1 арт.209 КК (махлярства) распачата крымінальная справа. Як адзначылі ў прэс-службе УУС, праваахоўныя органы Гродзенскай вобласці пастаянна сутыкаюцца з фактамі махлярства ў інтэрнэце. Значная іх частка звязана з набыццём тавараў за мяжой і здзяйсняецца, як правіла, за межамі краіны. Каб выключыць падобныя выпадкі, варта набываць на правераных гандлёвых пляцоўках і ў прадаўцоў з добрай гісторыяй, а таксама правяраць прадаўца перад здзелкай. Асаблівую ўвагу варта звяртаць на тавары, прапанаваныя па заведама нізкай цане.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024