Спадчына

З падворка Януша Паруліса скралі бетонную пліту міжваеннага часу

Прапажу міжваеннай бетоннай пліты з надпісам «N.Freidowicz Grodno» гродзенскі краязнаўца выявіў некалькі дзён таму. Паруліс думае, што нехта мэтанакіравана прыйшоў менавіта за ёй, бо яна мае сваю гісторыю і можа каштаваць немалых грошай. У міліцыю Януш Паруліс пакуль не звяртаўся.

Пліта была выраблена ў Гродне ў міжваенны час на прадпрыемстве мясцовага яўрэя Нохума Фрэйдовiча на вуліцы Брыгіцкай — сучаснай Карла Маркса. Прадпрыемства Фрейдовiча займалася не толькі выпускам тратуарных пліт, але і іншых будаўнiчых матэрыялаў. Цікава, што Нохум Фрэйдовiч быў дзедам знакамітага Фелікса Зандмана, які перажыў у Гродне жахі вайны, а пасля за акіянам стаў вядомым фізікам і мільярдэрам.

[irp posts="43 726″ name="Апошні напамін пра сям’ю Фрэйдовiчаў: у музей Паруліса прынеслі рэдкія тратуарныя пліты"]

«Я хварэў і некалькі дзён амаль не выходзіў на вуліцу, а калі выйшаў, то заўважыў, што каля дома чагосьці не хапае. Потым зразумеў, што знікла пліта Фрэйдовіча, — распавядае Януш Паруліс. — Скрасці мог той, хто цікавіцца гісторыяй Гродна. Звычайнаму зладзюжцы не патрэбна 20-кілаграмовая бетонная пліта. Я ў Гродне жыву амаль 75 гадоў і такіх пліт з надпісамі Фрэйдовіча не бачыў у горадзе».

У пачатку снежня 2017, калі Янушу Парулісу прынеслі гэтыя пліты, ён казаў, што яны стануць каштоўнымі экспанатамі ў яго музеі і будуць чакаць сваякоў Фелікса Зандмана.

Адна з бетонных пліт Фрейдовіча, якая маецца у музеі Януша Паруліса

Пра сям’ю Фрэйдовічаў

Будынкi ў цэнтры горада, дзе было прадпрыемства Фрэйдовiча, захаваліся. Там зараз гаражы і майстэрні. Дом, дзе жыла вялікая сям’я, знаходзіцца побач, там зараз жывуць некалькі сем’яў гродзенцаў.

Кароткi ўспамін Фелікса Зандмана пра Гродна:

«Сям'я майго бацькі Арона, дзядуля Берл Зандман і бабуля Рыўка, вяла свой род са збяднелых набожных навукоўцаў. Бацькі ж маці Гені, дзядуля Нахум Фрэйдовiч і бабуля Тэма, лічыліся ў Гродне багатымі людзьмi — мелi свой бізнес. Мой бацька па завяршэнні вучобы ва ўніверсітэце Вены і абароны доктарскай дысертацыі прыехаў да бацькоў у Гродна. Тут ён пазнаёміўся з мамай, Геней Фрэйдовiч, закахаўся, і неўзабаве яны пажаніліся. Пасля жаніцьбы тата, як малодшы бізнес-партнёр дзядулі Нахума, стаў займацца будаўніцтвам. Мама займалася выхаваннем дзяцей».

Па ўспамінах Зандмана, яго дзядуля Нахум Фрэйдовiч у 1941 годзе цаной свайго жыцця застаўся з маленькімі ўнукамі ў доме, калі туды павінны былі прыйсці немцы. У выніку Фрэйдовiч, як і іншыя гродзенскiя сваякі Задмана, загінулі ў мясцовым гета ці лагерах смерці.

Знайшліся яшчэ пліты Фрэйдовіча

Пасля публікацыі на Hrodna.life матэрыялу пра тое, што ў Гродне знайшлі пліты Фрэйдовіча, нашаму журналісту ўдалося адшукаць яшчэ каля 10 падобных пліт на адным з участкаў у цэнтры Гродна.

У асноўным сёння гродзенцам трапляюцца бетонныя пліты міжваеннага часу без надпісаў. Рэдкасцю становяцца і пліты «Magistrat miasta Grodna».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024