Вядомыя гарадзенскія творцы выступяць у OldCity ў падтрымку хворай дзяўчынкі

«Даша, дыхай дома» — пад такім дэвізам 25 лютага ў «OldCity» пройдзе дабрачынная акцыя ў дапамогу Дар'і Кавалеўскай.

З мая 2017 года дзяўчынка, якой нядаўна споўнілася 2 гады, знаходзіцца ў рэанімацыі і не можа дыхаць без апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Каб Дар’я змагла быць дома з бацькамі, ёй патрэбен дарагі апарат ШВЛ і спадарожнае медыцынскае абсталяванне.

У акцыі, якую арганізуе «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» пры падтрымцы ГЦ «OldCity», прымуць удзел мастацкія калектывы і артысты ГУ «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры» (студыя «Септымія», эстрадная студыя «Міленіум», тэатр «Гродзенскі званочак», вядомы саксафаніст Аляксандр Краўчук, ілюзіяніст Мікалай Нардзі і многія іншыя), творчая каманда «Свабодная студыя» і гродзенскія аніматары.

У праграме мерапрыемства запланавана дабрачынная выстава-продаж работ гродзенскіх мастакоў, аквагрым і пляценне касічак — ад прафесіяналаў сваёй справы. Пройдзе таксама міні-акцыя для наведвальнікаў гандлёвага цэнтра «Нашы малюнкі ў падарунак Дашы», якія валанцёры хоспіса перададуць хворай дзяўчынцы.

Акцыя адбудзецца ў «OldCity» 25 лютага з 15 да 17 гадзін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024