Навошта ў Скідзель даставілі франтавы бамбардзіроўшчык Су-24М?

Франтавы бамбардзіроўшчык Су-24М 6 лютага даставілі з Баранавічаў ў Скідзель, піша rgazeta.by.

Зараз спецыялісты інжынерна-авіяцыйнай службы вайсковай часці № 54 804 вядуць зборку экспаната самалёта, які размясціўся насупраць старога парку побач з экспанатам танка Т-80.
Гэта першыя адзінкі тэхнікі мемарыяльнага комплексу вайсковай славы. Самалёт усталёўваецца ў памяць пра лётчыкаў 127-га знішчальнага авіяцыйнага палка, які дыслакаваўся ў горадзе з 17 верасня 1940 па 22 чэрвеня 1941 года.

Яго задачай было прыкрыццё адміністрацыйнага і ваеннага цэнтра Гродна, перапраў цераз Нёман, а таксама чыгуначнай станцыі Масты і развязкі чыгуначнага шляху Гродна-Ліда-Ваўкавыск.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024