Кіроўца аўтобуса, які скокнуў з моста ў Гродне, звольніўся з аўтапарка

Гэтую інфармацыю «Тут.бай» пацвердзілі на прадпрыемстве. Кантракт з мужчынам быў скасаваны па пагадненні бакоў. Мужчына вырашыў, што больш кіроўцам аўтобуса працаваць не будзе, і напісаў заяву.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся ў Гродне 4 лістапада. Кіроўца спыніў аўтобус на Старым мосце, выйшаў з кабіны і скокнуў у Нёман. Мужчыну ўдалося выратаваць. У цяжкім стане ён быў шпіталізаваны. Больш за месяц знаходзіўся пад наглядам лекараў.

З лякарні кіроўцы аўтобуса выпісалі яшчэ ў пачатку снежня. Лекары ацэньвалі яго стан як здавальняючы. З тых часоў 57-гадовы Сяргей быў дома, з сям’ёй. Дзень, калі ўсё адбылося, мужчына не памятае.

Пасля здарэння ў аўтобусны парк зачасцілі праверкі, а кіроўцы напісалі калектыўныя скаргі з-за ўмоў працы і заробкаў у пракуратуру і Адміністрацыю прэзідэнта. З супрацоўнікамі аўтапарка два разы сустракаўся мэр горада Мечыслаў Гой. Да гэтага гутарыць з шафёрамі прыязджалі прадстаўнікі раённых адміністрацый горада. Праўда, вадзіцелі казалі, што канструктыўнага размовы пакуль не атрымліваецца.

[irp posts="42 648″ name="Адміністрацыя таго самага аўтапарку выклікае на размовы кіроўцаў, якія пісалі ліст прэзідэнту"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024