Спадчына

Ад посуду да старых фота: у Музеі Гарадніцы ўзнавілі інтэр'ер тыповага даваеннага гарышча

Больш за 250 розных экспанатаў са збораў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея прадстаўлены ў Музеі гісторыі Гарадніцы на выставе «Таямніцы старога гарышча». Выстава пачала працу з суботы 3 лютага.

Работнікі музея пастараліся ўзнавіць інтэр'ер гарышча тыповага гродзенца першай паловы XX ст. На ім можна было знайсці посуд, старое адзенне, альбомы з фотаздымкамі, мэблю і шмат іншага. Гэта рэчы, якія могуць расказаць шмат цікавага пра мінулую эпоху. Пераважна яны доўгія гады ляжалі забытыя.

Шпацыруючы па кутках музейнага «гарышча», можна ўбачыць грамафон — прыбор для прайгравання гуку з грамафоннай пласцiнкай, выраблены ў пачатку XX ст. Цiкавыя сямейныя здымкi гродзенцаў, якiя рабiлiся ў вядомых фотамайстэрнях города. У экспазіцыю ўвайшло і нямала цікавых прадметаў, зробленых у Гродне ў 1920−1930-я гады на Нёманскай фабрыцы пераплётных вырабаў. І шмат чаго іншага.


Выстаўка працуе з 3 лютага штодзённа (акрамя панядзелка).

Час працы: з 10.00 да 18.00

Адрас: вул. Ажэшкі, 37

Музейны занятак (група 25 чалавек) — 5.00 руб. Уваходныя квіток — 30 кап.

Тэлефон для даведак 72−16−69

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024