Горад

«Мы памятаем»: у Гродне ўшанавалі памяць ахвяр Халакоста

Гродна далучыўся да сусветнай акцыі «Мы памятаем», якая праводзіцца ва ўсім свеце 27 студзеня, ў Дзень памяці ахвяраў Халакосту. Адзначыць памятную дату разам з прадстаўнікамі яўрэйскай абшчыны прышлі прадстаўнікі духаненства і неабыякавыя гаражане. Сустрэча адбылася пры ўваходзе ў былое гета.

27 студзеня 1945 года Чырвоная армія вызваліла адзін з самых страшных канцлагераў Другой сусветнай вайны — Аўшвіц-Біркенаў. У гэты лагер вывозілі і вялікую колькасць гродзенскіх яўрэяў.

«Мы сабраліся, каб ушанаваць памяць ахвяраў Халакосту, а таксама ўспомніць яўрэяў гродзенскай абшчыны. Тых, што загінулі і тых, што выжылі падчас тых страшных падзей. Мы хочам, каб у грамадстве была памяць», — распавёў прадстаўнік Асацыяцыі іўдзея-хрысціянскага дыялогу «Shomer — International» у Беларусі Яўген Калодзін.

Пра гісторыю памятнай дошкі на ўваходзе ў гета№ 1 распавядала краязнаўца Марына Шапялевіч.

Ля ўваходу ў былое гродзенскае гета выступае Марына Шапялевіч
Яна ўзгадала чатырох гродзенцаў, былых вязняў гета, што спрычыніліся да ўсталявання памятнай дошкі. Іх здымак на гэтым месцы зараз захоўваецца ў музеі сінагогі. Гэта Саламон Жукоўскі, Ліза Чапнiк, Фелікс Зандман і Рыгор Хасiд.

Яны выжылі ў вайне і пасля вайны зрабілі вялікі ўнёсак як у захаванне гісторыі, так і ў развіццё навукі. Фелікс Зандман, якога выратавала польская сям’я каля Гродна, стварыў адзін з элементаў сучаснага тэлефона. Саламон Жукоўскі, якога выратавала беларуская сям’я, стаў захавальнікам гісторыі гродзенскай яўрэйскай абшчыны. Менавіта ён быў ініцыятарам стварэння памятнай дошкі і прынёс у мясцовы гарвыканкам 6 тамоў расследаванняў фашысцкіх злачынстваў менавіта ў Гродне. Ліза Чапнiк па выратаванню з Гродзенскага гета сама дапамагла выратаваць вялікую колькасьць яўрэяў. А Рыгор Хосiд ўсё жыццё пражыў у Гродне, і працаваў настаўнікам".

Даведка
У час Другой сусветнай вайны з 29 тысяч гродзенскіх яўрэяў у жывых засталося каля 200 чалавек. Большая частка загінула ў канцлагеры Аўшвіц-Біркенаў. Жыць пасля вайны ў Гродна вярнуліся толькі некалькі дзясяткаў яўрэяў. Варта адзначыць, што з Гродна ў лагеры смерці траплялі не толькі яўрэі, але і палякі з беларусамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024