Купалаўскі ўніверсітэт прадставіў віртуальны тур па галоўным корпусе

Апынуўшыся на першым паверсе, можна пабываць ва універсітэцкім спартзале, зале лячэбнай фізкультуры, сталовай, зайсці ў бібліятэку, піша grsu.by.

На другім паверсе можна наведаць галерэю Universum, дзе студэнты прадстаўляюць свае лепшыя фотапрацы і карціны. Убачыць партрэты прафесараў, з чыімі імёнамі звязана гісторыя і слава ўніверсітэта, можна ў галерэі прафесараў. Таксама віртуальны тур дасць вам магчымасць пабываць у навучальным медыакомплексе, канферэнц-зале, Музеі гісторыі развіцця Гродзенскага ўніверсітэта і наведаць экспазіцыю «Ад гімназіі да універсітэту».

На трэцім паверсе можна зазірнуць у навучальныя аўдыторыі, Студэнцкі медыяцэнтр і Цэнтр кітайскай мовы і культуры.

[irp posts="48 338″ name="Гродзенскі купалаўскі ўніверсітэт увайшоў у беларускую пяцёрку лепшых у сусветным рэйтынгу"]

Акрамя гэтага, можна пабываць на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга, дзе штогод праходзяць значныя ў жыцці ўніверсітэта падзеі.

Праца над віртуальным турам па Купалаўскім універсітэце працягваецца. Цяпер плануюць распрацаваць віртуальныя экскурсіі па карпусах факультэтаў. Дарэчы, першы віртуальны тур зрабіў ваенны факультэт.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024