Людзі і справы

«Жудасная галеча, хочацца хоць некаму дапамагчы». Сябры-гродзенцы зноў паехалі з місіяй у Кенію

Руслан Яроцкі разам са сваім сябрам і партнёрам па бізнесу Дзмітрыем Фадзеевым 22 студзеня адправіліся ў чарговую дабрачынную місію ў Кенію. Там яны дапамагаюць дзецям у праваслаўным прытулку св.Варнавы ў вёсцы Джамбiнi. На працягу двух тыдняў гродзенцы будуць там дапамагаць людзям у патрэбе.

Першы раз сябры наведалі прытулак у Кеніі ў сакавіку 2017 года. Тады яны паставілі сабе мэту вярнуцца ў гэтае месца і дапамагчы дзецям, бо ў гэтай афрыканскай краіне каля 300 праваслаўных прыходаў і больш за мільён праваслаўных хрысціян.

[irp posts="18 321″ name=" Трэба ехаць, трэба дапамагаць". Гродзенец вярнуўся з місіянерскай паездкі ў Кенію і збіраецца туды зноў"]

«Мы ўжо прыехалі і адчуваем сябе нядрэнна. Дзеці з прытулку св.Варнавы нас сустракалі танцамі і песнямі. Наша мэта — дапамагчы гэтым дзецям, якіх там 175. Яны ўвесь час маюць патрэбу ў элементарным: ежы і вадзе, — распавядае Руслан. — У гэты раз мы прывезлі для іх цукеркі, вітаміны, канцылярскiя тавары. Але частка багажу яшчэ не дайшла, бо затрымалася ў Парыжы».

На чарговую місію збіралi грошы розныя людзі. Дапамагалі праваслаўныя прыходы Беларусі і Літвы, а таксама звычайныя людзі і бізнесмены. Гродзенцы хочуць дапамагаць прытулку пастаянна.

Руслан з хлопчыкам з прытулку
Хлопчык з прытулку

Руслан распавядае, што летам у Кеніі была невялікая вайна пасля выбараў і з-за гэта цэны на некаторыя прадукты выраслі. На собраныя грошы гродзенцы ўжо закупілі некаторыя тавары для прытулку, таксама плануюць падтрымаць сем'і місіянераў.

«Нам вельмi хочацца дапамагчы дзецям з прытулку. У Кеніі людзі жывуць па-рознаму, але тыя, да каго мы прыязджаем, жывуць крыху лепш за жывёл. Месцамі жудасная галеча і хочацца хаця б некалькім дапамагчы».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024