З пачатку 2018 года на Гродзеншчыну прыехала больш за 200 бязвізавых турыстаў

З пачатку новага 2018 года на Гродзеншчыну прыехала больш за дзвесце бязвізавых турыстаў, піша «Гродзенская праўда».

«Першага і другога студзеня 2018 года бязвізавыя турысты перасеклі мяжу ў пунктах пропуску Брузгі і Прывалка. Нягледзячы на ​​тое, што ў лік пунктаў пропуску для бязвізавага ўезду увайшоў чыгуначны вакзал, чаго не было раней, пакуль магчымасцю прыехаць да нас цягніком ніхто не скарыстаўся. Не было ні аднаго замежнага турыста без візы і ў цягніку Кракаў - Гродна, які прыбыў у Гродна 2 студзеня,» — распавёў старшы афіцэр аддзялення інфармацыі і прапаганды аддзела ідэалагічнай работы Гродзенскай памежнай групы Міхаіл Скарына.

[irp posts="45 319″ name="Як бязвіз паўплываў на Гродна і што для турыстаў зробяць яшчэ: меркаванне Мечыслава Гоя"]

Нагадаем, Указ Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі № 462 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян» уступіў у сілу 1 студзеня 2018 года. З гэтага дня турысты атрымалі права гасцяваць у нас не пяць дзён, як было раней, а дзесяць.

[irp posts="45 335″ name="Тэрыторыі з 10-дзённым бязвізам плануюць аб’яднаць у адзіны турыстычны маршрут"]

Сёння бязвізавы рэжым дзейнічае ў Гродзенскім раёне, ён увесь увайшоў у турысцка-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал». Раней замежным гасцям без віз для наведвання былі адкрыты Аўгустоўскі канал і найбліжэйшыя ваколіцы, а таксама абласны цэнтр. З першага студзеня бязвізавыя турысты змогуць пагасціць і ў Свіслацкім раёне. Ён увайшоў у турысцка-рэкрэацыйную зону «Брэст», на тэрыторыю якой таксама можна патрапіць без візы.

[irp posts="45 112″ name="У зону бязвізу ўвойдзе таксама Свіслацкі раён, на тэрыторыі якога знаходзіцца частка Белавежскай пушчы"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024