Гасцініцу «Беларусь» прадалі за 2 мільёны долараў кампаніі з Баранавічаў

Адзіную заяўку разгледзела конкурсная камісія пры Гродзенскім гарвыканкаме і пасля гадзіннага абмеркавання пагадзілася прадаць гасцініцу і рэстаран, піша «Гродзенская праўда».

Іх новымі ўладальнікамі сталі бізнесмены прыватнай кампаніі з Баранавічаў з чыста беларускім капіталам, якія займаюцца інвеставаннем у розныя аб’екты па ўсёй Беларусі, у тым ліку і гасцінічныя.

[irp posts="40 768″ name="Апошняя спроба. Гасцініцу Беларусь" паспрабуюць прадаць па зніжаным кошце"]

Выбар пакупніка звязаны з турыстычнай прывабнасцю Гродна і яго геаграфічным месцазнаходжаннем. Па словах прадстаўніка фірмы з Баранавічаў, Мінск ужо перапоўнены гасцініцамі, там цесна для новага аб’екта ў адрозненні ад перспектыўнага з пункту гледжання турызму Гродна. Дадатковым стымулам развіцця можа стаць падаўжэнне ўказа пра бязвізавы рэжым і павелічэнне тэрміну знаходжання іншаземцаў да 10 дзён.

Адзіным недахопам у «Беларусі» пакупнік лічыць яе вялікія памеры. Дастаткова удвая меншых плошчаў, так як у Гродне запаўняльнасць гасцініц трымаецца на агульным для краіны ўзроўні - 30−35 працэнтаў.

[irp posts="38 889″ name="Жадаючых не знайшлося. Гасцініцу Беларусь" у Гродне зноў не прадалі"]

На месцы рэстарана магчыма зробяць спа-цэнтр, фітнес-клуб або медыцынскія паслугі.

Па ўмовах конкурса новы ўладальнік абавязаны захаваць гасцінічны профіль на працягу мінімум пяці гадоў, а на працягу трох гадоў інвеставаць адзін мільён долараў на развіццё паслуг гасцініцы і рэстарана, а таксама захаваць не менш за 40 працоўных месцаў.

Гасцініца «Беларусь» была пабудавана ў 1968 годзе і тады лічылася самай буйной у Гродна. У ёй 188 нумароў на 242 месцы. Некалькі гадоў таму правялі мадэрнізацыю на некалькіх паверхах, а вось рэстаран з-за забароны санэпідслужбы адкрыць не ўдалося, бо яго харчаблок трэба цалкам мадэрнізаваць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024