У конкурсе #Паскарэнне можна ўпаляваць 2000 рублёў, далучыўшы ўдалы праект сябра

Нацыянальны інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоў #Паскарэнне набраў абароты. 115 праектаў ужо пададзена для ўдзелу ў конкурсе — і гэта не мяжа, кажуць арганізатары. Цяпер дастаткова прыцягнуць на конкурс праект сябра і ўдзельнічаць у розыгрышы дадатковых 2000 рублёў.

Як выйграць #Паскарэнне, калі няма крутой ідэі? Знайдзі крэатыўнага сябра і стань Хантэрам яго праекта!

«Хантэр» — гэта чалавек, які знайшоў і параіў стваральніку праекта ўдзельнічаць у конкурсе.

Onliner.by, Talaka, Gurtam і velcom абвяшчаюць 2 прызы па 1 000 рублёў для паляўнічага за светлымі галовамі.

Што для гэтага трэба зрабіць?

— зайсці на go.talaka.org/paskarennie2017 і націснуць чырвоны гузік «Стань Хантэрам»
— скапіяваць персанальную спасылку хантэра (выдзелена тлустым), разаслаць сябрам у сацыяльных сетках і запрасіць іх апублікаваць праект

Калі праект выйграе ў адной з намінацый, хантэр атрымае 1 000 рублёў. А калі ў двух — 2 000 рублёў. Гэта недатыкальныя грошы для хантэр, якія не ўваходзяць у прызавы фонд.

Да падачы праектаў засталося няшмат часу — 23.59 20 снежня 2017 года сканчаецца час падачы заяўкі. Няпоўных 6 дзён. Высокая цікавасць да ўдзелу ў конкурсе (115 апублікаваных праектаў) прымусіў арганізатараў перагледзець тэрміны і падоўжыць прыём заявак.

#Паскарэнне — конкурс беларускіх праектаў у самым шырокім значэнні: ад сацыяльных і гарадскіх да прадпрымальніцкіх і тэхналагічных. Пераможцаў чакае прызавы фонд у памеры 4000 рублёў і спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу. У намінацыі velcom «Камфорт» удзельнікаў чакае сучасны смартфон з падлучаным аднайменным тарыфным планам. Крытэрыем ацэнкі будзе ўвага стваральнікаў праектаў да камфортных пераменаў у жыцці беларусаў, таксама як гэта робяць тарыфы лінейкі «Камфорт». Кампанія Gurtam падорыць пераможцу намінацыі «Праект будучыні» модны і карысны гаджэт — смарт-гадзіннік.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Як будуць святкаваць Дзень працы ў Гродне: праграма на 1 траўня 2024

Першамай 2024 у Гродне будуць святкаваць у асноўным у парку Жылібера. У праграме спартыўныя мерапрыемствы,…

28 красавіка 2024

У Гродзенскай вобласці адкрылі для турыстаў 400-гадовае падзямелле. На ўсю Беларусь такіх толькі два

У навагрудскім касцёле Арханёла Міхаіла 27 красавіка ўрачыста адкрылі крыпту імя cвятога Дамініка і біскупа…

28 красавіка 2024

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024