Горад

Помнік Давыду Гарадзенскаму даставілі ў Гродна

Пастамент разам са скульптурай у два з паловай метры вышынёй і вагой амаль 10 тон прывезлі ў Гродна ноччу 5 снежня. Дастаўлялі скульптуру з Мінска спецыяльным МАЗам. Да ўстаноўкі помнік будзе знаходзіцца на тэрыторыі Сабора Усіх Беларускіх Святых.

Помнік знакамітаму кашталяну гродзенскага замка размесціцца на скрыжаванні вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага. Помнік будзе складацца з дзвюх частак: пастамент і сама скульптура. Вышыня скульптупы разам з пастаментам будзе складаць 3,75 м

На стварэнне помніка ў аўтара Сяргея Аганава сышло 3,5 месяца штодзённай працы. Гарадскія ўлады планавалі, што Давыда ўсталююць ля замкаў да Дня горада ў верасні, але на той момант праца яшчэ не была гатовая. Пасля з’явілася інфармацыя, што помнік афіцыйна адкрыюць у лютым на фестываль царкоўных песнапенняў «Каложскі дабравест».

«Да ўстаноўкі помнік будзе знаходзіцца на тэрыторыі Сабора Усіх Беларускіх Святых. Сёння нам цяжка сказаць, калі ён будзе ўсталяваны, бо гэтае пытанне зараз разглядаюць у гарвыканкаме. Галоўнае, што помнік ужо ў Гродне і застаецца вырашыць пытанне з датай ўстаноўкі. Ёсць верагоднасць што на „Каложскі дабравест“ гэта адбудзецца, а ёсць, што напярэдадні фестывалю нацыянальных культур у траўні», — распавёў прадстаўнік Гродзенскай праваслаўнай епархіі, іерэй Андрэй Ноздрын.

Эскіз Сяргея Аганава перамог у конкурсе праектаў. Найлепшую прапанову вызначылі ў Гродне 12 красавіка. Тады ў конкурсе ўдзельнічалі 13 прац. Грошы на помнік вылучыў мецэнат Анатоль Карабач — заснавальнік мінскай фірмы «Хорс-Мотарс», ураджэнец Краснасельскага, што пад Ваўкавыскам. Таксама помнік ствараўся пры падтрымцы Гродзенскай праваслаўнай епархіі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024