Гродзенка выйграла «срэбра» на чэмпіянаце свету па плаванні ў Мексіцы

Гродзенка Наталля Шавель заваявала срэбраны медаль на чэмпіянаце свету па плаванні сярод інвалідаў па зроку і апорна-рухальнага апарату.

На першай дыстанцыі (50 метраў брас) з чатырох, якія ёй трэба пераадолець, Наталля стала другой. А ў заплыве на 50 метраў батэрфляем яна была чацвёртай, паведамляе прэс-служба ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Спаборніцтвы праводзяцца з 27 лістапада па 10 снежня ў Мехіка, сталіцы Мексікі. Хоць першапачаткова і былі запланаваны на канец верасня і пачатак кастрычніка гэтага года. З-за разбуральнага землятрусу ў краіне Міжнародны паралімпійскі камітэт прыняў рашэнне іх перанесці.

Спартсменцы засталося выступіць на дыстанцыях 50 метраў на спіне і 200 метраў комплексным плаваннем.

Падрыхтоўку Наталлі праводзіць Заслужаны трэнер СССР Надзея Кузьміна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024