Гатовыя 1 студзеня прабегчы чатыры кіламетры? Адкрытая рэгістрацыя на прабег цвярозасці ў Гродне

Традыцыйны прабег цвярозасці пройдзе ў Гродне 1 студзеня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня клуба аматараў бегу «Ран4Фан» Аляксей Чамаданаў.

Сустракаць першы дзень новага года такім чынам стала своеасаблівай гродзенскай традыцыяй. Раніцай 1 студзеня аматары бегу і здаровага ладу жыцця збіраюцца на сцежцы здароўя ў лесапарку Пышкі, каб у вясёлай кампаніі пераадолець дыстанцыю больш чым у 4 км.

«Папулярнасць такога прабегу расце. У апошнія гады ён збіраў каля 150 удзельнікаў. Далучаюцца да яго школьнікі, студэнты, пенсіянеры, чыноўнікі аблвыканкама. Пераадольвалі дыстанцыю і госці горада, у тым ліку замежнікі», — распавёў Аляксей Чамаданаў.

Праводзіцца прабег з мэтай прыцягнуць максімальную колькасць людзей да здаровага ладу жыцця. Таксама прабег павінен стаць альтэрнатывай святочным пасядзелкам за сталом і паказаць, што Новы год можна адзначыць і з карысцю для здароўя.

Ужо пачалася рэгістрацыя на забег, у якім можа прыняць удзел любы. Абмежаванняў ніякіх, галоўнае — жаданне. Дарэчы, не абавязкова ўсю дыстанцыю пераадольваць бегам. Тыя, хто не ўпэўнены ў сваіх сілах, могуць прайсціся і хуткім крокам.

Распрацоўваецца і пытанне з ўзнагародамі: для ўсіх, хто дабег да фінішу, рыхтуюць унікальныя медалі.

Забег цвярозасці праводзіцца ў Гродне не толькі зімой. Напрыклад, у мінулым годзе яшчэ адзін прабег прайшоў у маі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024