«Дрэваў мала, ды і тыя нішчаць». Каля «Вердэна» нехта зламаў малады клён

Маладое дрэва, якое нядаўна пасадзілі ля дома па Маставой, 33 супрацоўнікі Зелянбуда, нехта зламаў у канцы лістапада. На запісах з камер відэаназірання бачна, што каля дрэва стаяла група п’яных.

Зламанае дрэва жыхары дома і работнікі бліжэйшых устаноў заўважылі толькі ў пачатку снежня. Камера відэаназірання з крамы «Акцэнт» паказала, што дрэва зламалі ў ноч з 25 на 26 лістапада. Верагодна, гэта зрабіла група асоб, што побач распівалі спіртное, а потым з’ехалі на таксі.

«Сумна, што так адбываецца. У цэнтры города дрэў i так няма, а iх яшчэ ламаюць спецыяльна. Гэта адзіны клён, якi прыжыўся на рагу нашага дома, усе астатнія проста засыхалi. Ветрам расліну зламаць не магло, бо яна была прывязана», — распавяла жыхарка вуліцы Ірына.

Дрэвы высаджаны па ўсёй вуліцы Маставой, побач з Савецкай плошчай
У міліцыі патлумачылі, што будуць шукаць вінаватых і прыцягнуць іх да адказнасці. За гэта правапарушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і штраф да 50 базавых велічынь.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024