Новы бескантактны маршрут на Альшанку і тралейбусы да Каўбасіно: як будуць развіваць транспарт у новым годзе

Праз хуткае засяленне новых мікрараёнаў пытанне з транспартам у Гродне стаіць вельмі востра. Таму тралейбуснае ўпраўленне прапанавала закупіць пяць дадатковых тралейбусаў з аўтаномным ходам, каб пусціць яшчэ адзін маршрут на Альшанку, адзначае «Гродна Плюс».

Таксама гродзенскаму гарвыканкаму прапанавалі працягнуць кабельныя лініі і змантаваць сець у мікрараён Каўбасіно, выкарыстоўваючы дзеючую цягавую падстанцыю. Гэта мусіць палепшыць транспартную інфраструктуру мікрараёна, які разбудоўваецца.

[irp posts="42 416″ name="Дзе прыглядаць кватэру ў наступным годзе: У Гродне пабудуюць два мікрараёны і працягнуць разбудоўваць Баранавічы"]

Па словах дырэктара Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення Віктара Шарэйкі, адміністрацыя ўпраўлення прапанавала ў наступным годзе зрабіць праектна-сметную дакументацыю і зрабіць, каб можна было працягнуць рух тралейбусаў па вуліцы Суворава да новага мікрараёна да перакрыжавання з вуліцай В. Соламавай, а таксама злучыць Славінскага з вуліцай Суворава.

Сёлета Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне першым у Беларусі выпусціла на лінію 5 тралейбусаў з аўтаномным ходам. Гэта дазволіла далучыць мікрараён Вішнявец і засвоіць участак ад псіханеўралагічнага дыспансера да вуліцы Дзяржынскага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024

Графік школьных чвэрцяў і канікулаў на 2024/2025 навучальны год апублікавалі ў Беларусі

Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала графік навучальнага года 2024/2025 для беларускіх школьнікаў.…

21 мая 2024

Грузчык з Гродна пацярпеў ад перапрацовак: спачатку не адпускалі з працы, а потым звольнілі па артыкуле

Гродзенец працаваў грузчыкам у краме - верагодна, "Еўраопце". Мужчыну звольнілі за прагул. Ён палічыў сваё…

20 мая 2024