Навіны

У Гродне развітаюцца з Мікалаем Бяспамятных

Развітанне з Мікалаем Бяспамятных пройдзе ў Гарадзенскім жалобным доме па праспекце Касманаўтаў 29 лістапада, піша Радыё Рацыя.
Труна з целам дацэнта гарадзенскага купалаўскага ўніверсітэта будзе знаходзіцца ад 13-й гадзіны. Пасля крэмацыі, імаверна, ён будзе пахаваны побач з бацькамі на могілках «Сакрэт», што на праспекце Касманаўтаў.
Мікалая Бяспамятных, які памёр на 65 годзе жыцця, згадваюць калегі як чалавека высокай эрудыцыі і культуры. Нават беларускія ліцэйныя класы пачатку 90-х памятаюць яго курсы «Міфалогія». Кажа былая дырэктарка гарадзенскай філіі Беларускага гуманітарнага культурнага цэнтра Святлана Маразевіч:

— Я толькі добрае пра яго магу сказаць, таму што ў яго быў дар выкладчыка. Ён міфалогію так выкладаў, што дзеці забываліся дыхаць. І дзве мае дачкі, якія ў яго вучыліся, з вялікай павагай да яго ставіліся. Як і многія іншыя студэнты і вучні. І асабіста я заўсёды знаходзіла з ім паразуменне, шмат чаму ў яго навучылася. Таму што гэта быў чалавек вельмі добрых ведаў і шырокага кругагляду.

А краязнаўца Алесь Госцеў памятае Мікалая Бяспамятных, яшчэ калі той быў старэйшым школьнікам, а сам Алесь Госцеў - студэнтам-фізікам.

— Гэта быў вельмі прыязны і кантактны чалавек, які надзвычай добра ставіўся да людзей, з якімі сутыкаўся. Я ніколі не чуў, каб ён пра нейкага нешта абразлівае сказаў. Заўсёды, калі ён сваю думку выказваў, яна была абгрунтаваная. Ён быў навукоўцам у вышэйшым сэнсе гэтага слова. І для мяне ён культуролаг найвышэйшага гатунку, спецыяліст па соцыякультурных праблемах нашай складанай сітуацыі на Гарадзеншчыне.

Мікалай Бяспамятных паходзіць з сям'і выкладчыкаў. Апошнія гады працаваў на кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплінаў. Падчас звальнення кандыдата гістарычных навук Андрэя Чарнякевіча за кнігу «Гродназнаўства» быў сярод падпісантаў на адрас рэктара ўніверсітэта, дзе пратэставаў супраць такіх рэпрэсіяў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024