Знікнуць коркі на Траецкай? Каля «Абухаўскай» крамы ў цэнтра Гродна ўсталююць светлафор

Ужо некалькі тыдняў ідуць працы каля скрыжавання вуліц Вялікая Траецкая і Дамініканская. На днях стала відавочна, што тут ставяць светлафор. Сёння працы ажывіліся: на асфальт нанеслі «стоп-лініі» і падвезлі светлафорныя аб’екты, піша autogrodno.by.

На думку Гродзенскай ДАІ, светлафор ўпарадкуе рух на перакрыжаванні і выключыць коркі на вуліцы Вялікая Траецкая.

Як лічаць ў краме «Обуховский», гэтае скрыжаванне вельмі небяспечнае: «Тут ужо не раз збівалі пешаходаў, у тым ліку і дзяцей. Часам аўтамабілі спыняюцца перад людзьмі ў апошні момант. Мы глядзім на гэта ўсё і чакаем ўстаноўкі светлафора. Ён тут неабходны».

АўтаГродна згадвае апошні наезд на пешахода, які адбыўся на пераходзе ў траўні 2016 года. Тады Fiat збіў дзяўчынку — вадзіцель «Фіята» спыніўся і стаў прапускаць яе, а ў яго ўрэзаўся спадарожны Peugeot, які падштурхнуў Fiat наперад на дзіця.

[irp posts="41 386″ name="Бяспечна, але нязручна: пешаходы і кіроўцы пра закрыццё нерэгуляванага перахода на Горкага"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024