Бізнес-гульня «Куфарызацыя» ўпершыню пройдзе ў Гродне

Інтэлектуальная бізнес-гульня «Куфарызацыя» ўпершыню пройдзе у Гродне. Каля сотні прадпрымальнікаў змогуць бясплатна паслухаць лекцыі ад экспертаў, атрымаць кансультацыю ад прадстаўніка падатковай і пазмагацца ў «бітве розуму» за круглую суму. Імпрэза пройдзе 16 лістапада ў рэстаране «Бакст», пачатак у 18.00. Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.

Мерапрыемства будзе арганізавана ў форме квіза з 35 пытанняў аб бізнесе, прасоўванні, рэкламе і анлайн-тэхналогіях. Стварылі яго «Куфар» і «МозгоБойня». Падтрымку новай бізнес-гульні аказваюць Міністэрства па падатках і зборах і Міністэрства эканомікі.

Удзел бясплатны, колькасць удзельнікаў абмежавана, для ўдзелу трэба зарэгістравацца. Удзельнікі гульні будуць падзеленыя на каманды па 4−6 чалавек, адна з якіх і стане пераможцам вечара. Фіналісты атрымаюць 20 тысяч «куфаў», якія можна будзе выдаткаваць на прасоўванне свайго бізнесу ў інтэрнэце. Такой сумы, напрыклад, хопіць на тое, каб размяшчаць тавары на «Куфары» цэлы год.

«Рамеснікі, ІП і прадстаўнікі сярэдняга бізнесу, якія наведаюць мерапрыемства, атрымаюць не толькі карысныя лайфхакі, але і рэальную дапамогу ў развіцці сваёй справы — растлумачыў Ілля Жукавец. — Важна, што ў праекце ўдзельнічаюць прадстаўнікі дзяржорганаў, што дазваляе бізнесу і дзяржаве весці адкрыты дыялог».

Папярэднічаць квізу будзе выступ экспертаў бізнес-школ і кансалтынгавых кампаній. Яны падкажуць, як вывесці бізнес у анлайн і атрымаць заказы ў інтэрнэце. Спецыяліст Міністэрства па падатках і зборы дапаможа разабрацца ў тыпах падаткаў, тэрмінах плацяжоў і існуючых льготах. Кожны жадаючы зможа атрымаць кансультацыю і выбраць аптымальную для яго сістэму падаткаабкладання.

Праект створаны, каб стымуляваць развіццё малога бізнесу і лічбавай эканомікі ў краіне. У прыватнасці, ён дапаможа прадпрымальнікам з Гродзенскай вобласці перавесці свой бізнес у анлайн.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024