У Гродне з дапамогай крана ратавалі лася які праваліўся ў яму

10 лістапада ў Гродне лось, што прыблукаў у горад, трапіў у незвычайную пастку — праваліўся ў тэхнічны прыямак на тэрыторыі інстытута біяхіміі, размешчанага ў лесапаркавай зоне Пышкі.

«На месца выбылі спецыялісты інспекцыі, ветэрынары, прадстаўнікі МНС і прадпрыемства „Спецавтохозяйство“. Жывёлу ўсыпілі,
пасля чаго пры дапамозе крана вынялі з пасткі», — распавёў БЕЛТА начальнік Гродзенскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вадзім Палякоў.

Аперацыя заняла некалькі гадзін. Жывёлу пад наглядам спецыялістаў даставілі ў лес. Яны дачакаюцца абуджэння і яшчэ раз пераканаюцца, што з ласём усё ў парадку.

Як адзначыў Вадзім Палякоў, сур’ёзных пашкоджанняў у жывёлы няма, толькі лёгкія ўдары. Ласю каля трох гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024