Горад

Замест пяцізоркавага гатэля ў цэнтры Гродна можа з’явіцца офісны будынак з «Макдональдсам»

Бізнесмен Станіслаў Сямашка прыпыніў працы па рэканструкцыі камяніцы на Калючынскай, 23. Яшчэ ў кастрычніку ён падаў у выканкам дакументы аб змяненах у праектнай дакументацыі. У будучыні замест меркаванага пяцізоркавага гатэля тут можа з’явіцца адміністрацыйны будынак з Макдональдсам.

Нежылы будынак у цэнтры Гродна Станіслаў Сямашка набыў на аўкцыёне ў 2016 годзе. Згодна з умовамі таргоў набыты будынак трэба рэканструяваць пад грамадскі аб’ект.

Сямашка атрымаў дазвол на праектаванне гасцінічнага комплексу, зрабіў праектную дакументацыю, якую ўзгаднілі на мясцовым і рэспубліканскім узроўнях. У канцы лютага 2017 года пачаліся работы ў паскораным рэжыме: планавалася, што да канца года гасцiнiцу здадуць.

Але, як высветлілася, на аб’екце пачаліся адхіленні ад праекту. Усё, што было выканана з адступленнем, ужо дэмантавана. У канцы кастрычніка 2017 года бізнесмен звярнуўся ў гарвыканкам для карэкціроўкі праектнай дакументацыі.

Паводле старога праекту, будынак пасля рэканструкцыі павінен быў выглядаць так
Работы былі часова спыненыя. Ва Упраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама Hrodna.life распавялі, што рашэнне па аб’екце яшчэ не прынятае, прапанаваныя змены праекта разглядаюцца.

З самім Станіславам Сямашкам Hrodna.life звязацца не ўдалося. Будаўнікі на аб’екце распавялі, што паводле новага праекту будынак стане адміністрацыйным. Паводле планаў на першым паверсе павінен адкрыцца першы ў Гродне «Макдональдс». Другі паверх будзе аддадзены пад офісы, а толькі на трэцім з’явяцца гатэльныя нумары.

Гістарычная даведка

Дом па вуліцы Калючынскай 23 быў пабудаваны пасля пажару 1885 г. Ён быў адным з найбольшых будынкаў тагачаснага Гродна. У ім размяшчаліся розныя навучальныя яўрэйскiя ўстановы. Адсюль пайшлі і будучыя рабіны Тэль-Авіва і Ізраіля Амiель і Унтэрман. Гэты дом быў адным з галоўных будынкаў, што ўтваралі пачатак вуліцы Калючынскай, што цягнулася ад Савецкай плошчы. У савецкi час у доме размяшчаўся інтэрнат, а з часам будынак прызналі непрыдатным дле жыцця.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024