Як кнігі сталі справай жыцця Скарыны: у Гродне пакажуць спектакль «1517»

Чаму паспяховы лекар і навуковец перамяніў свае жыццёвыя планы і пачаў друкаваць Біблію? Драму доктара Францішка Скарыны паводле сцэнарыя Аляксея Шэіна і Андрэя Унучака пакажуць у Гродзенскім драмтэатры 5 лістапада.

Фота: 500god.by
Творчы калектыў пад кіраўніцтвам Паўла Харланчука-Южакова і Змітра Бейнарт-Саладухі вырашыў даць адказ на пытанне, чаму Скарына змяніў свае жыццёвыя планы. Контраверсія без антракта «1517» — гэта гісторыя доктара лекарскіх навук, які стаў перакладчыкам Бібліі і пачынальнікам беларускага кнігадрукавання.

www.facebook.com/100 010 253 563 313/videos/543 455 132 672 934/


6 жніўня 1517 года ў Старым месце Пражскім Францішак Скарына з Полацку пачаў друкаваць Біблію на беларускай мове. Усе мы яшчэ з падручнікаў ведаем гэтую дату. Але шлях жа да памятнага дня 6 жніўня 1517 г. не быў ані кароткім, ані простым.

Скарына нарадзіўся ў краіне, дзе не было ніводнага ўніверсітэту, і кожны, хто хацеў мець вышэйшую адукацыю, павінны быў ехаць за мяжу, на Захад. Ягоны бацька не быў вучоным, ён быў прадпрымальнікам, які зарабляў на гандлі скурамі. Тым не менш, Францішак стаў першым беларусам, які атрымаў ступень — доктара вызваленых навук і доктара лекарскіх навук. Але лекарства не стала справай жыцця Скарыны.

hrodna.life/hl-events/1517-spektakl-da-500-goddzya-belaruskay-biblii-knigadrukavannya/

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024