У Гродне ЖКГ будзе праз відэакамеры назіраць як людзі выкідаюць смецце

У Гродне на некаторых кантэйнерных пляцоўках усталююць фота- і відэакамеры, расказаў БелТА генеральны дырэктар Гродзенскага гарадскога ЖКГ Андрэй Хмель. Эксперымент праводзіць ЖКГ сумесна з прадпрыемствам «Спецаўтагаспадарка».

Навошта?

«Хачу адразу супакоіць жыхароў горада — мэты прасачыць за імі ці кагосьці пакараць няма. Эксперымент дазволіць прааналізаваць нашу працу, выявіць праблемныя моманты, высветліць, наколькі людзі інфармаваныя аб асобным зборы смецця, з якімі катэгорыямі грамадзян неабходна ўзмацніць тлумачальную працу ў гэтым кірунку.

Акрамя таго, нагадаем аб неабходнасці утрымліваць парадак на кантэйнерных пляцоўках. Па выніках аналізу ў працу камунальных службаў будуць уносіцца змены, у тым ліку ў графік вывазу смецця", — адзначыў Андрэй Хмель.

Колькі пляцовак у горадзе?

У Гродне сёння ёсць больш за 1,2 тыс. кантэйнерных пляцовак, на якіх размешчаны кантэйнеры як для змешаных адходаў, так і для збору паперы, пластыка і шкла. Усё смецце паступае на завод па ўтылізацыі і механічнай сартаванні адходаў, які разлічаны на перапрацоўку да 120 тыс. тон адходаў у год.

Працягнуць у Гродне і барацьбу з несанкцыянаванымі звалкамі. Месцы іх з’яўлення абсталююць фотапасткамі. Парушальнікаў будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024