Спадчына

Канцэрт і выстава ў кірсе: у Гродне адзначылі 500-годдзе Рэфармацыі

Урачыстасць з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі прайшла ўвечары 31 кастрычніка ў лютэранскай кірсе ў Гродне. У святкаванні прынялі ўдзел дыпламаты, прадстаўнікі ўлады і духавенства горада. У гэты вечар у царкве адкрылася выстава «#HereIStand. Марцін Лютэр, Рэфармацыя і яе наступствы», а таксама дала канцэрт Гродзенская капэла.

Удзел ва ўрачыстасцях у Гродне прыняў амбасадар Германіі Петэр Дэтмар, які ў сваім выступе падрабязна распавёў пра ўклад Марціна Лютэра ў сусветную гісторыю.

Амбасадар Германіі Петэр Дэтмар у кiрсе больш за 30 хвілін распавядаў пра Рэфармацыю і уклад у яе Марціна Лютэра
«Гродна гэта адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Я вельмі ахвотна прыязджаю сюды, асабліва ў гэтае выдатнае свята. Гэты дзень для еўрапейскай гісторыі выбітны. 500-годдзе Рэфармацыі для Еўропы азначае вельмі шмат, гэта, можна сказаць, быў пераход ад сярэднявечча да новага часу», — распавёў Петэр Дэтмар.

Таксама дыпламат адзначыў, што сёлета спаўняецца 25 гадоў ад усталявання дыпламатычных адносін паміж ФРГ і Беларуссю. За гэты год пасольства правяло шмат культурных мерапрыемстваў у Беларусі. Святкаванне 500-годдзя Рэфармацыі - адно з іх.

Выстава «#HereIStand. Марцін Лютэр, Рэфармацыя і яе наступствы». Амаль тры дзесяткі стэндаў распавядаюць пра жыццёвы шлях Марціна Лютэра. Асобныя стэнды распавядаюць аб эпосе, у якую жыў Лютэр, гісторыі Рэфармацыі ў цэлым: прычынах яе ўзнікнення, уплыве на развіццё літаратуры, навукі, адукацыі, музыкі і іншых сфер.


500 гадоў таму заходняе хрысціянства падзялілася: ад каталіцкай царквы адлучыліся пратэстанцкія канфесіі. Для гэтага былі і ідэалагічныя, і эканамічныя прычыны. Пратэстанцкія цэрквы заклікалі да сціпласці, эканоміі, накаплення і апоры на сябе — яны адпавядалі ідэям маладой буржуазіі. Рэфармацыя пачалася ў Германіі як багаслоўская спрэчка, развязаная манахам Марцінам Лютэрам (1483−1546), які выкладаў ва ўніверсітэце Вітэнберг. Хутка рух Рэфармацыi ахапіў ці не ўсю Еўропу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Графік школьных чвэрцяў і канікулаў на 2024/2025 навучальны год апублікавалі ў Беларусі

Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала графік навучальнага года 2024/2025 для беларускіх школьнікаў.…

21 мая 2024

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024