Здароўе і спорт

Ігар Кавалевіч на год працягнуў кантракт з «Нёманам»

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч, не чакаючы заканчэння сезона, працягнуў кантракт з гродзенцамі на наступны год. Пра гэта паведаміла прэс-служба футбольнага клуба. Навіну заўзятары «Нёмана» прынялі з вялікай радасьцю.

Нагадаем, Ігар Кавалевіч узначаліў гродзенскую каманду пасля сыходу Сяргея Саладоўнікава ў сярэдзіне мінулага сезону і здолеў з аслабленым складам захаваць прапіску ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2017 года Кавалевіч абнавіў «Нёман» і на чэмпіянат выставіў зусім новую каманду, якая змагаецца ў кожным матчы і да канца сезона яшчэ можа ўвайсці ў чацьвёрку лепшых. Пад кіраўніцтвам Кавалевіча «Нёман» правёў у чэмпіянаце Беларусі 45 матчаў (+19=12−14).

У сёлетнім чэмпіянаце гродзенцы знаходзяцца на 4-м месцы ў турнірнай табліцы і дзеляць яго з прынцыповым супернікам «Слуцкам» — у абедзвюх каманд па 46 ачкоў. Ніжэй ідзе «Тарпеда-БелАЗ" — 45.

Ужо 4-га лістапада ў Гродне пройдзе «Заходняе дэрбi»: «Нёман» будзе прымаць «Дынама-Брэст», якое таксама марыць пра 4-е месца і мае ў сваім актыве 44 ачкi.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024