Спадчына

Пабудавалі часовую сцяну і прыпадымуць дах: у Каложскай царкве працягваюцца рамонтныя работы

Унутры Каложскай царквы з’явілася часовая сцяна, а яе дах плануюць прыпадняць дамкратамі, піша grodnonews.by.

У Каложскай царкве працягваецца рамонт драўлянай сцяны. На гэтым тыдні тут прайшла нарада па пытаннях далейшых работ.

— Да канца тыдня скончым унутраныя разборачныя працы, — распавёў галоўны інжынер ААТ «Гроднажылбуд» Святаслаў Навіцкі. — Пасля гэтага плануем адмысловымі дамкратамі прыпадняць дах і выраўнаваць яго па адзнаках, адпаведна будзем выраўноўваць сцяну і падліваць падмурак.

Акрамя драўлянай сцяны, абновяць у царкве і падпорны слуп, які трымае купал, уцепляць паддашкавае перакрыцце. Для зручнасці будаўнікоў, і каб не перашкаджаць вернікам, у існуючай драўлянай сцяне з’явіцца тэхнічная дзверы.

[irp posts="37 334″ name="У Гродне пачаўся рамонт Каложскай царквы: рабочыя дэмантуюць старую драўляную сцяну"]

На ўзроўні калон унутры храма ўжо з’явілася часовая сцяна, якая абароніць ад ападкаў, і дазволіць помніку архітэктуры застацца дзеючым храмам. Тут па-ранейшаму здзяйсняецца нядзельная літургія, з экскурсіямі бываюць турысты.

— Само рашэнне рамонту прызнана абсалютна ўсімі - і крытыкамі, і спецыялістамі - як адзінае правільнае рашэнне на сённяшні дзень, — адзначыў настаяцель Свята-Барыса-Глебскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў. — Па-першае, мы забяспечваем жыццяздольнасць помніка, вырашаем усе перадаварыйныя праблемы. А па-другое, не закрываем пры гэтым перспектыву той рэстаўрацыі, пра якую марылі нашы продкі яшчэ на мяжы ХIХ і ХХ стагоддзяў, калі майстравалі драўляны каркас.

[irp posts="37 364″ name="Стары гродзенскі лямус рыхтуюць да зімы: пачаўся другі этап рэстаўрацыі"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024