Грамадзянін Польшчы памёр у чарзе на мяжы ў «Брузгах» з-за хранічнай хваробы сэрца

Смерць грамадзяніна Польшчы, знойдзенага 23 кастрычніка мёртвым у машыне на беларуска-польскай мяжы, наступіла з прычыны хранічнага захворвання сэрца, паведаміла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» начальнік упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці Ларыса Бабёр. Навіну цытуе БелТА.

«Была праведзена судова-медыцынская экспертыза. Па выніках даследавання ўстаноўлена, што смерць наступіла з-за хранічнай ішэмічнай хваробы сэрца, ад шырокага постінфарктнага кардыясклероза», — адзначыла Ларыса Бабёр.

Па факце выяўлення на пад’ездзе да пункта пропуску «Брузгі» ў салоне аўтамабіля «Фольксваген» памерлага грамадзяніна Польшчы 1973 году нараджэння Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка. Прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена.

Мужчына накіроўваўся дадому, падчас руху ў чарзе яго машына засталася на месцы. Толькі праз нейкі час да аўто падышлі відавочцы, якія і выявілі цела кіроўцы. Адзначаецца, што ў цяперашні час вырашаецца пытанне аб транспарціроўцы цела на радзіму. Паведамленне аб здарэнні накіравана ў консульскую ўстанову.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024