Спадчына

Царква, якая адрадзілася з нябыту. Гродзенскія лютэране рыхтуюцца адзначыць 500-годдзе Рэфармацыі

Пратэстанты ўсяго свету 31 кастрычніка адзначаць 500-годдзе пачатку Рэфармацыі, заснавальнікам якой быў Марцін Лютэр. Як рыхтуецца да свята абшчына ў Гродне і што для мясцовых лютэран значыць гэтая дата, распавёў Hrodna.life пастар Уладзімір Татарнікаў.

Падвойны юбілей

«У гэтым годзе ў беларусаў два вялікія юбілеі, якія, на мой погляд, нельга аддзяляць адзін ад аднаго. Гэта 500 гадоў беларускага кнігадрукавання і 500 гадоў Рэфармацыі, — распавядае пастар Уладзімір Татарнікаў. — Цягам года праходзілі розныя мерапрыемствы прысвечаныя гэтым двум датам».

Пастар заўважае, што калі мы гаворым пра Рэфармацыю, то гаворым пра розныя галіны, якім яна дала штуршок для развіцця: навуку, культуру, музыку і іншыя. «Бо Рэфармацыя гэта не толькі рэлігійны але і грамадска-палiтычны рух», — тлумачыць Татарнікаў.

Пастар Уладзімір Татарнікаў падчас святочнай службы ў гродзенскай кірсе

Дапамагалі і магнаты, і простыя гандляры

У Беларусі Рэфармацыя атрымала развіццё ў сярэдзіне XVI стагоддзя дзякуючы Мікалаю Радзівілу Чорнаму — канцлеру Вялікага Княства Літоўскага, ваяводзе віленскаму, заснавальніку нясвіжскай лініі роду Радзівілаў.

Прынеслі лютэранства на беларускія землі, гандляры і рэфарматары. Вялікі ўплыў на распаўсюд пратэстантызму мелі магнаты. У Гродне ж актыўна прыцягваў пратэстантаў - замежных рамеснікаў і гандляроў - Антоній Тызенгаўз.

«Варта ўзгадваць такія імёны, як Васіль Цяпінскі, Сымон Будны i iншыя. Сёння лютэранства з’яўляецца асноўнай канфесіяй у скандынаўскіх краінах: Даніі, Нарвегіі, Швецыі і Ісландыі. На жаль, на нашых землях лютэранская царква была знішчана, вернікі былі сасланыя ў Сібір, Казахстан, Кіргізію. Храмы былі разбураныя. Маёмасць была канфіскавана на карысць дзяржавы. Таму сёння лютэранская царква самая нешматлікая ў Беларусі», — кажа Татарнікаў.

Сёння шмат хто ў Беларусі наогул нічога не ведае пра рэфармацыю, лічыць Татарнікаў. Напісана мала работ пра ўклад, які мелі пратэстанты ў гісторыі краіны, іх уплыў на культуру, духоўнасць, навуку і іншае.

Гродзенская кірха — помнік архітэктуры пачатку XIX стагоддзя ў Гродне. Пабудавана ў стылі неаготыкі.

Гродзенская кірха — адзіная дзейсная ў краіне

Пасля перажытага ў XX стагоддзі ганення на пратэстантаў у Беларусі, ім удалося адрадзіцца літаральна з нябыту. Вярнуліся яны фактычна на выпаленую зямлю. Да сёння лютэранскія храмы ў Брэсце і Полацку выкарыстоўваюцца не па прызначэнні. Пратэстантам вярнулі толькі гродзенскую кірху — яна і сёння застаецца адзіным дзеючым лютэранскім храмам у Беларусі.

«Мы маем цудоўны храм у Гродне. Пры падтрымцы ўладаў і прадпрыемстваў горада мы змаглі аднавіць гэтую пярліну, за што iм вялiкi дзякуй», — кажа Татарнікаў.

Абшчына гродзенскіх лютэран аднавіла дзейнасць у 1993 годзе. Сёння ў ёй больш за 50 чалавек.

Унутры гродзенскай кірхі

Канцэрт, выстава і візіт амбасадара

Асноўныя святкаванні з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі пройдуць 31 кастрычніка. У Беларусі цэнтрам урачыстасцяў стане акурат Гродна.

«У аўторак 31 кастрычніка будзе канцэрт „Гродзенскай капэлы“. Гродзенцы змогуць пачуць музыку Рэфармацыі. Прагучаць творы Баха, Гендэля, Мендэльсона. Амбасадар Германіі Петэр Дэтмар адкрые выставу, прысвечаную Марціну Лютэру», — расказвае пастар.


500 гадоў таму заходняе хрысціянства падзялілася: ад каталіцкай царквы адлучыліся пратэстанцкія канфесіі. Для гэтага былі і ідэалагічныя, і эканамічныя прычыны. Пратэстанцкія царквы заклікалі да сціпласці, эканоміі, накаплення і апоры на сябе — яны адпавядалі ідэям маладой буржуазіі. Рэфармацыя пачалася ў Германіі як багаслоўская спрэчка, развязаная манахам Марцінам Лютэрам (1483−1546), які выкладаў ва ўніверсітэце Вітэнберг. Хутка рух Рэфармацыi ахапіў ці не ўсю Еўропу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024