Горад

«Кожны эскіз — кавалак жыцця». У Гродне адкрылі выставу да юбілею драмтэатра

Больш за 100 квадратных метраў другога паверху Драмтэатра цяпер выкарыстоўваюцца як пляцоўка для выставаў. Першая выстава прымеркавана для 70-годдзя драмтэатра і прысвечана мастацтву сцэнаграфіі. А з наступнага года гэтую прастору змогуць выкарыстоўваць гродзенскія мастакі.

— Мы стварылі больш за 100 квадратных метраў выставачнай плошчы ў тэатры. Праект нашага будынку спецыфічны, і мы вырашылі, што менавіта паркет (так тэатралы называюць хол другога паверху драмтэатра — аўт.) можа быць месцам для выставы, дзе мы будзем размаўляць у асноўным пра тэатр, а ў перспектыве — і пра падзеі, якія адбываюцца ў горадзе, і пра нашых мастакоў, — кажа Ігар Гедзіч, дырэктар драмтэатра.

Дырэктар Драмтэатра Ігар Гедзіч
Адкрыццё першай выставы, прымеркаванай да юбілею Драмтэатра, адбылося 11 кастрычніка. Яе стварылі галоўны мастак Таццяна Сакалоўская і мастак-пастаноўшчык Надзея Касперчык. Выстава прысвечана мастацтву сцэнаграфіі. Таццяна Сакалоўская кажа, што сцэнаграфічныя выставы нават па рэспубліканскіх мерках дастаткова рэдкая з’ява — праводзяцца толькі ў Мінску раз у тры гады.

—  Для нас гэта дастаткова рэдкі шанец расказаць гледачам пра сваю прафесію. Мастацтва сцэнаграфіі прасунулася на такі ўзровень, што неразрыўна звязана з рэжысурай і выразнай мяжы паміж гэтымі прафесіямі няма. Ёсць і другі момант: для нас гэта настальгія. Кожны эскіз — гэта прыемны ўспамін пра нейкі кавалак жыцця, — кажа галоўны мастак.

галоўны мастак Таццяна Сакалоўская і мастак-пастаноўшчык Надзея Касперчык
Наведвальнікі выставы таксама змогуць панастальгіраваць, убачыўшы эскізы спектакляў, на якія яны хадзілі ў дзяцінстве. Таццяна Сакалоўская кажа, што ў эскізах можна пазнаць нават актораў, якія ўжо сышлі з жыцця. Бо мастак-пастаноўшчык, ведаючы размеркаванне роляў, міжволі малюе па адчуванням гэтага чалавека.

— Выстава фармавалася як жывы арганізм і сама дыктавала, што ў ёй павінна быць. Часам хацелася ўспомніць пэўныя спектаклі, але рука не аднаўляла ўспаміны. Тое, што ўспомнілася, намалявалася і аднавілася, дайшло да вас, — кажа Таццяна.

20 кастрычніка пройдзе тэатральны капуснік да 70-годдзя тэатру. Гледачы ўбачаць фрагменты спектакляў і выступы гасцей. Для тых, хто не зможа трапіць на вечар, запусцяць анлайн-трансляцыю.


Сцэнаграфія (тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва) — від мастацкай творчасці, які займаецца афармленнем спектакля і стварэннем яго выяўленча-пластычнага вобразу, існуючага ў сцэнічным часе і прасторы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024