Гродзенцы запусцілі праект «Zona»: плануюць бываць там, куды людзі баяцца хадзіць ноччу

Група гродзенцаў у кастрычніку пачала новы праект пад назвай «Zona». Мэта — наведванне анамальных, закінутых і тых месцаў у Беларусі, пра якія складаюць легенды.

Усе відэа будуць выходзіць на ogokanal у YouTube і Вконтакте. Такі праект гродзенцы хацелі запусціць ужо даўно, але думалі што падпісчыкам такі фармат можа быць не надта цікавы. Аказалася, яны памыляліся.

«Мы пабываем у месцах, дзе людзі баяцца ноччу знаходзіцца. Там, дзе нібыта дзеіцца ўсякая нечысць, анамаліі. Думаю, кожнаму заўсёды было цікава, што дзеецца там, дзе ўжо даўно няма людзей. І вось мы вырашыліся паказаць, што насамрэч там ёсць. Мы будзем ездзіць па Беларусі і не толькі, пакажам усю прыгажосць тых месцаў, дзе нагі чалавека даўно не было, — распавядае адзін з аўтараў праекта Дзмітрый Дзенісевіч. — Будуць месцы, дзе непадрыхтаванаму чалавеку небяспечна хадзіць. Мы рыхтуемся да ўсяго і да справы ставімся адказна.

Калі ходзіш у такія месцы, дзе ўжо пануе толькі прырода і даўно нікога няма з людей, то сэрца замірае, табе становіцца ўсё цікава: кожны гук, кожная карцінка перад вачыма. У нейкай ступені мы жывем тым, чым займаемся. У гэтым ёсць нейкі адрэналін, менавiта яго мы і жадаем адчуць кожнаму пры праглядзе нашых відэа".

Падзяліцца
Меткі: відэахобі

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024