Горад

Нечаканая знаходка ў парку Жылібера: на месцы скрадзеных ядомых каштанаў растуць новыя

Гродзенцы, якія займаюцца аднаўленнем батанічнага сада ў парку Жылібера, у кастрычніку выявілі новыя дрэвы — ядомыя каштаны. Апошнія такія былі скрадзены ў 2011 годзе — іх нехта высек. Аказваецца, рэшткі ссечаных дрэў пусцілі парасткі. Цяпер актывісты шукаюць спосабы аховы каштоўных дрэў.

Нечаканую знаходку зрабіў загадчык кафедры батанікі ГрДУ Алег Созінаў. Ён убачыў тры новых дрэва на месцы ссечаных.

«Трэба па магчымасці аднавiць тое, што было пасаджана Жыліберам. Зараз я займаюся перакладам спісу Жылібера з лаціны, — кажа Алег Созінаў. — У будучыні можа ўзнікнуць праблема: што рабіць з відамі, якіх не было ў садзе батанiка. Пакуль невядома, ці былі ў яго бярозы і іншыя расліны. Калі рэканструкцыя батанічнага саду будзе згодная са спісам Жылібера, то мы смела можам чакаць у будучынi турыстаў з Францыі і іншых краін».

Таблічкі з’явяцца вясной

Па стане на кастрычнік 2017 года на адмысловым участку ў парку Жылібера знаходзіцца 104 розныя асобнікі дрэў і кустоў, якія там былі высаджаныя да 2011 года і пасля. Зараз актывісты хочуць стварыць актуальны план-праект саду, які яны аднаўляюць. Гэта каштуе немалых грошай.

[irp posts="34 334″ name=" Парк Жылібера месца не для забаў, а для навучання і ціхага адпачынку". 5 ідэй як вярнуць каштоўнасць старому парку ў Гродне"]

Да канца года група гродзенцаў, у якую ўваходзяць звычайныя гараджане, прадстаўнікі Зелянбуда, Аграрнага ўніверсітэта і ўніверсітэта ім Янкі Купалы, плануе перасадзіць частку дрэў і пасадзіць нешта новае. На вясну запланавана ўстаноўка спецыяльных таблічак каля кожнай расліны.

Пасадкі ў парку Жылібера ніяк не ахоўваюцца. Здараюцца крадзяжы — так акурат адбылося з ядомымі каштанамі, якія ў 2011 годзе пасадзіла краязнаўца Наталля Канюк.

Актывісты дагэтуль вядуць дыялог з гарадскімі ўладамі аб наданні батанічнаму саду, які аднаўляецца, афіцыйнага статусу, а таксама наконт устаноўкі камер відэаназірання.

[irp posts="35 412″ name="Гатэль, музей або аддаць тытунёвай фабрыцы. Што зрабіць з палацам Чацвярцінскіх у парку Жылібера?"]

[irp posts="34 925″ name="У Кнігу славы Гродна ўнясуць тры новыя імёны. Краязнаўца Наталля Канюк у спіс не патрапіла"]



Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024