У Гродна прыедзе аўтар даклада пра расследаванне забойства Паўла Шарамета

Прэс-клуб Беларусь запрашае на лекцыю Крыстафера Мілера (Christopher Miller), аўтара дакладу «У правасуддзі адмоўлена: Украіна не прасунулася ў расследаванні забойства Паўла Шарамета». Горад сустрэчы — Гродна.

Падчас адкрытай лекцыі з элементамі майстар-класа Крыс, які ведаў Паўла Шарамета асабіста, раскажа пра падрыхтоўку сваёй журналісцкага працы, на якую ён выдаткаваў тры з паловай месяцы, пра найбольш цікавыя моманты расследавання і моманты, якія здзівілі яго, як ён дамагаўся шматлікіх інтэрв'ю, у тым ліку з высокапастаўленымі асобамі ва Украіне.

Для ўдзелу ў сустрэчы варта зарэгістравацца на сайце Прэс-клуба.

Даклад быў падрыхтаваны па замове Камітэта па абароне журналістаў (CPJ, Committee to Protect Journalists), які базуецца ў Нью-Ёрку.
Прэзентацыя адбылася ў Кіеве ў ліпені 2017 года. Аўтары дакладу праз год пасля гібелі Шарамета дамагліся прыёму ў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі для блізкіх Паўла.

У дакладзе, які грунтуецца на асабістых інтэрв'ю з дзясяткамі спікераў, Крыс падрабязна асвятляе беларускі, расійскі і ўкраінскі перыяды жыцця Шарамета, падспудна аналізуючы, адкуль журналісту маглі паступаць пагрозы. Мілер знаёміць чытача з апошнімі днямі Паўла, калі за ім сачылі, з дэталёвай карцінай на месцы выбуху аўтамабіля Алены Прытулы, у якім знаходзіўся Павел, і з ходам следства, прыходзячы да высновы пра шматлікія нестыкоўкі ў афіцыйнай версіі забойства журналіста і рэальнымі фактамі.


Мілер, карэспандэнт «Радыё Свабода» ва Украіне, піша пра канфлікты, карупцыі і палітыку ў рэгіёне для The Times, The Guardian і Global Post. Працуючы ў 2014 годзе рэдактарам і журналістам ва ўкраінскай газеце Kyiv Post, ён дапамагаў у кіраванні рэдакцыяй,
якая была адзначана ў тым жа годзе Ганаровым медалём штата Місуры «За служэнне журналістыцы» за асвятленне газетай крызісу ва Украіне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024