АМАП сарваў сустрэчу з гісторыкам і філосафам Пятром Рабавым у Гродне (абноўлена)

У Цэнтр гарадскога жыцця 9 кастрычніка на сустрэчу з расійскім гісторыкам, філосафам і даследчыкам анархізму Пятром Рабавым брутальна ўварваўся АМАП, перадае «Вясна».


Затрыманых вызвалілі каля 21.35, апошнім выпусцілі Пятра Рабава. Усім інкрымінуюць удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пазней напішам падрабязнасці.


Пад час сустрэчы была запланаваная лекцыя Пятра Рабава «Лібертарная сацыяльная думка апошняй траціны XX — пач. XXI cтст.». Аднак, міліцыя затрымала каля 20 чалавек, у тым ліку і лектара. Зараз вядома, што ўдзельнікаў мерапрыемства дастаўляюць у РУУС.

Увечары Пётр Рабаў меў там жа прачытаць лекцыю «Нефармальны рух у Беларусі ў 1991 — 2010 гг.»

Заўтра аналагічная лекцыя планавалася ў Баранавічах.

Пётр Рабаў працуе ў Маскоўскім педагагічным дзяржаўным універсітэце, даследуе гісторыю думкі анархізму.

Арандатар памяшкання Павел Мажэйка распавёў Hrodna.life, што з расійскім гісторыкам ён каля 16:00 павітаўся і сышоў з «Цэнтра», а калі вярнуўся, то ўбачыў супрацоўнікаў АМАПа.

«Людзей, якія прыйшлі паслухаць лекцыю сталі абшукваць, або правільней сказаць аглядаць, — распавяде Павел. — Правяралі сумкі, а пасля людзей павезлі, а вось куды невядома. Забралі прыблізна чалавек дваццаць. Пасля АМАПа прыехала апергруппа, якая запрасіла панятых і апісала ўсё ў памяшканні, а таксама ўзялі у мяне паказанні наконт лекцыі і ўсяго таго, што адбываецца ў памяшканні».

Журналіст Hrodna.life патрапіць у памяшканне Цэнтра ўжо не змог.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024