Спадчына

У Гродна прыехалі прадстаўнікі «Лініі Сталіна»: спадзяюцца на новыя знаходкі

Пошукавы атрад гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» прыбыў у Гродна ў панядзелак 11 верасня. На працягу двух дзён спецыялісты будуц працаваць на вуліцы Валковіча, дзе на мінулым тыдні былі знойдзены часткі вайсковай тэхнікі часоў Другой сусветнай.

Ёсць вялікая верагоднасць, што на Валковiча былi знойдзены тракi і колы ад нямецкага паўгусенiчнага грузавiка часоў Другой сусветнай вайны, але гэту здагадку гродзенскага гісторыка Дзмітрыя Люціка яшчэ не пацвердзілі прадстаўнікі «Лініі Сталіна».

«Мы ўбачылі ў інтэрнэце артыкул пра тое, што ў Гродне, згодна з легендай, закапаны нямецкі БТР. Мы зацікавіліся і прыехалі, бо імкнемся па ўсёй Беларусі правяраць падобныя гісторыі, — распавядае дырэктар па развіцці комплексу „Лінія Сталіна“ Міхаіл Мятла. — Мы ведалі, што тут знайшлі толькі часткі, але нас яны таксама цікавяць, бо некаторыя ў будучыні спатрэбяцца для рэстаўрацыі якой-небудзь тэхнікі часоў Другой Сусветнай вайны. Цяпер наша мэта праверыць тэрыторыю. Магчыма, знойдзем яшчэ што-небудзь».

За год атрад можа выязджаць на 30 падобных выездаў і правяраць легенды беларусаў. У асноўным спецыялісты выязджаюць і шукаюць самі, але ў Гродна, можна сказаць, прыехалi на гатовае, бо да iх папрацавалі будаўнікі.

«У гэтым выпадку знайшлі да нас. Трактар каўшом капнуў і дастаў частку вайсковай тэхнiкi, і гэта дрэнна. Зараз, калі мы капаем, то грунт у нас увесь перамяшаны, штосьцi знаходзiм ужо ў вельмі дрэнным стане. Сёння атрымалася знайсці яшчэ некалькі частак ад тэхнікі, шмат разбітага посуду, флягу і рознае смецце», — дадаў Міхаіл Мятла.

Што ўсё ж знайшлі на Валковіча? Спецыялісты дадуць адказ пасля даследавання знаходак і тэрыторыі.

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024