LIDBEER: сіноптыкі абяцаюць добрае надвор’е, а ў праграме фестывалю — квэст, вялікі фудкорт і гучныя хэдлайнеры

Да фестывалю LIDBEER засталося 2 дні. Арганізатары ўжо на ўсю моц рыхтуюцца да свята: першыя мантажныя работы ў горадзе вядуцца з учорашняга дня. Дарэчы, сіноптыкі прагназуюць добрае надвор’е, а LIDBEER — насычаную праграму, добры настрой і выступленні адных іх лепшых гуртоў Беларусі, Расіі і Украіны.

Гала-канцэрт

У гэтым годзе LIDBEER прыклаў усе намаганні для таго, каб гасцям фестывалю было камфортна. Менавіта з гэтай прычыны зона гала-канцэрта стала платнай: акрамя выступаў музыкаў, якія пройдуць увечары, з 10.00 на тэрыторыі будзе працаваць фудкорт, розныя актывацыі і вялікая санітарная зона. Кошт квіткоў 15 рублёў, у дзень фэсту квіткі можна будзе набыць у фестывальных касах, якія размесцяцца па ўсім горадзе.

Расклад выступаў (у праграме магчымыя нязначныя змены):

18:00 — 18:45 — Петля Пристрастия

19:00 — 19:45 — Крамбамбуля

20:00 — 21:00 — LUMEN

21:30 — 23:00 — ОКЕАН ЕЛЬЗИ

Нагадваем, што выступ ОКЕАН ЕЛЬЗИ на LIDBEER стане апошнім у Беларусі перад творчым адпачынкам. Шалёная энергетыка, харызма ў чыстым выглядзе і любімыя хіты — ужо 9 верасня на LIDBEER.

www.youtube.com/watch?v=Ln5JEibju24

Фудкорт

Фудкорт пачынае сваю працу з 10:00. Ужо ў гэты час госці змогуць паспрабаваць усе тыя пачастункі, якія падрыхтавалі фуд-партнёры для фестывалю. На LIDBEER будзе працаваць больш за 100 кропак з ежай: вялікі выбар стрыт-фуда — хот-догі і бургеры, розныя піцы і бульба фры, стравы з рыбы (вуха і вараныя ракі), хатняя і салдацкая кухня, шашлыкі з рознага мяса, вялікая колькасць напояў: пітная вада, салодкія напоі і сокі, кава і гарбата. Як і ў мінулым годзе, піва і ежа будуць прадавацца асобна, прадугледжаны і сумесныя пункты продажу ежы і напояў. Піва можна будзе набыць па адзінай цане — 2,5 рублі за аб’ём 0,5 літра. Дарэчы, фудкорт будзе працаваць дапазна.

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што распіццё піва дазволена толькі на тэрыторыі фудкорту. Праход з півам на тэрыторыю канцэртных пляцовак забаронены. Таксама на ўсе фестывальныя зоны забараняецца праносіць піва і іншыя напоі ў шкляной тары. Поўны пералік правілаў фестывалю размешчаны на сайце lidbeer.by.

Актывацыі

З 10.00 пачнуць сваю працу і першыя фестывальныя актывацыі. У 11.00 на Малой сцэне адбудзецца адкрыццё дня горада, а ў 12.30 каля Лідскага замка — афіцыйнае адкрыццё фестывалю. З 13:30 да 18:00 на Малой сцэне можна будзе пачуць выступы беларускіх калектываў.

На LIDBEER кожнаму знойдзецца занятак па душы. Тут і вялікая дзіцячая пляцоўка з аніматарамі, надзіманым батутам і іншымі забаўкамі, па ўсёй фестывальнай тэрыторыі размесцяцца фотазоны, настольныя гульні і міні-квэсты, моўныя гульні, стральба з лука і фрысбі і іншыя актыўнасці для аматараў актыўнага адпачынку. Для дарослых і маленькіх гасцей таксама будзе працаваць цырк Сержа Бандарчука «DZIVA». Прадстаўленне «Чароўны цырк» з удзелам акрабатаў і ілюзіяніст, блазнаў і жанглёраў, дрэсіроўшчыкаў і іх гадаванцаў можна будзе наведаць у 14:00. Кошт платных актывацый фестывалю — ад 1 да 20 рублёў, квіткі на цыркавыя паказы — ад 12 да 25 рублёў.

З 10.00 да 17:30 госці фэсту атрымаюць магчымасць бясплатна наведаць экскурсію на вытворчасць ААТ «Лідскае піва». Запісацца на экскурсію можна будзе непасрэдна ў дзень фестывалю — на спецыяльным стэндзе, размешчаным каля завода. Колькасць груп і месцаў абмежавана!

Госці фестывалю таксама могуць прыняць удзел у інтэрактыўным квэсце і атрымаць розныя прызы і падарункі. Для гэтага неабходна спампаваць афіцыйнае прыкладанне LIDBEER-2017 у лічбавых маркетах. Прыкладанне ўжо даступна для запампоўкі ў Google Play і ў App Store. У дадатку акрамя квэста карыстальнікі знойдуць праграму і карту, а таксама інфармацыю пра музыкаў, якія выступаюць на вялікай і малой сцэнах.

Кемпінг

Для тых, хто плануе весяліцца ўсю ноч, а на наступны дзень пазнаёміцца ​​з Лідай — арганізаваны кемпінг. Разбіць палатку можна будзе ўжо ў 9:00 9 верасня. Тыя госці, у якіх уласнай палаткі няма, могуць загадзя забраніраваць палатку па наступных тэлефонах: +375 29 620 47 95, +375 29 798 65 75. Прыязджаеце, складаеце дамову арэнды — і ў вас ужо ёсць імправізаваны дом. Арэнда палаткі - ад 14 да 18 рублёў. У зоне кемпінга забаронена паліць вогнішчы. Аднак прывезці з сабой мангал або казан, або ўзяць яго ў арэнду можна. У гэтым годзе намётавы гарадок размясціўся ў 10 хвілінах ад галоўнай сцэны і паркоўка для ўсіх жыхароў кемпінга бясплатная. Пакінуць кемпінг трэба да 15:00 10 верасня.

Як дабрацца ў Ліду?

На галоўнай трасе, якая злучае Мінск і Ліду, праводзяцца рамонтныя работы, таму дабірацца па гэтай магістралі беларусы будуць даўжэй за ўсё. Калі вы едзеце на сваім аўтамабілі, рэкамендуем звярнуць увагу на наступныя маршруты: па трасе М6 — 150 км да з’езду на дарогу М11/Е85, а таксама па трасе Е30/М1 — 51 км да з’езду на г. п. Мір (дарога Р64). Каля Міра трэба будзе павярнуць на трасу Р11 і ехаць да вёскі Ганчары, а затым выехаць на трасу Е85, якая і прывядзе вас у Ліду.

Для тых, у каго уласнага транспарту няма, можна скарыстацца афіцыйнымі бас-турамі, у кошт якіх уваходзіць білет на гала-канцэрт і дарога з Мінска ў Ліду і з Ліды ў Мінск.

Папярэджваем жыхароў і гасцей горада, што з 10:00 7 верасня будзе перакрыты рух у горадзе на вуліцах Замкавая і Грунвальдская, а таксама забаронены ўезд на паркоўкі Лідскага выканкама па вул. Ленінскай і на паркоўку Палаца культуры па вул. Таўлая. 8 верасня будзе цалкам перакрыты рух па вул. Ленінскай. Карта парковак і перакрыцці горада ў дзень фестывалю выглядае наступным чынам:

LIDBEER-2017 — Будзе гучна!

Уваход на фестываль свабодны.

Кошт квіткоў на гала-канцэрт: 15 рублёў

Кошт квіткоў на бас-тур: 34,50 рублёў

Білеты можна набыць без камісіі білетнага аператара на сайце lidbeer.by, а таксама ў касах горада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024