У Гродне былыя супрацоўнікі «БелДрев» праз суд спрабуюць дамагчыся выплаты заробкаў

Шасцярым гэта ўжо ўдалося, але ў спісе яшчэ не адзін дзясятак прозвішчаў, паведамляе АНТ.

Тры гады таму на прадпрыемстве «Белдрев» былі высокія зарплаты і добрыя ўмовы працы, але высокія працэнты па крэдытах і скарачэнне аб’ёмаў збыту паставілі кропку на добрым іміджы. Заробкі сталі выплачвацца нерэгулярна, працоўны тыдзень скараціўся да чатырох дзён. Супрацоўнікі пачалі масава звальняцца. За 1,5 года штат скараціўся ў шэсць разоў.

youtu.be/0dhETQnplEM

Валерый Абрамчык, жыхар Гродна: «Заробак не выплачваўся ні праз месяц, ні праз два, ні праз тры». Мужчына неаднаразова званіў галоўнаму бухгалтару прадпрыемства, на што атрымаў адказ — грошай няма і калі яны будуць выплачаныя ніхто не ведае.

Не дачакаўшыся выплат, рабочыя звярнуліся ў прафсаюз, а затым і ў суд. У выніку шасцёра спагналі з прадпрыемства больш за 6 тысяч рублёў. Праўда, грошай чакалі больш за два месяцы — рахункі кампаніі былі арыштаваныя.

Вольга Калінка, галоўны прававы інспектар Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці: «Гэта найбольш праблемнае прадпрыемства ў нашай галіне. Мы адсочваем. Не хачу сказаць, што кожны дзень, але раз на тыдзень хто-небудзь са спецыялістаў альбо пад’язджае на прадпрыемства, альбо звязваецца са спецыялістамі прадпрыемства, трымае сітуацыю на кантролі».

З некаторымі дагэтуль расплачваюцца, не толькі грашыма — нават канапамі і крэсламі. Абстаноўка на прадпрыемстве па-ранейшаму складаная.

Віктар Лапец, дырэктар: «Тыя, хто звольніўся, вядома, крыўдна, можна сказаць просім прабачэння ў іх, ну, не атрымалася, таму што калі аддаваць усе грошы, якія пералічвалі нам нашы крамы, практычна тады на сыравіну, матэрыялы, а таксама на дарогу і адгрузку прадукцыі было бы нуль».

Сёння на фабрыцы працуюць 150 чалавек — нават ім зарплата за чэрвень выплачана яшчэ не цалкам. Людзям павінны каля 40 тысяч рублёў. У кампаніі абяцаюць вырашыць усе праблемы да канца года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024